Тратылавы эквівалент
Траты́лавы эквівалент — мера энергавыдзялення высокаэнергетычных падзей, выражаная ў колькасці трынітраталуолу (ТНТ), ад выбуху якой выдзялілася б столькі ж энергіі.
Удзельная энергія выбухнога раскладання трынітраталуолу ў залежнасці ад умоў правядзення выбуху вагаецца ў дыяпазоне 980—1100 кал/г. Для параўнання розных відаў выбуховых рэчываў умоўна прыняты значэнні 1000 кал/г і 4184 Дж/г.
- 1 грам трынітраталуолу выдзяляе 1000 тэрмахімічных калорый, ці 4184 джоўляў;
- 1 кілаграм ТНТ = 4,184×106 Дж;
- 1 тона ТНТ = 4,184×109 Дж;
- 1 кілатона (кт) ТНТ = 4,184×1012 Дж;
- 1 мегатона (Мт) ТНТ = 4,184×1015 Дж;
- 1 гігатона (Гт) ТНТ = 4,184×1018 Дж.
Гэтыя адзінкі ўжываюцца для ацэнкі энергіі, выдзеленай пры ядзерных выбухах, падрывах хімічных выбуховых устройстваў, падзеннях астэроідаў і камет, выбухах вулканаў.
Так, энергія выбуху ядзернай бомбы «Малыш» над Хірасімай 6 жніўня 1945 года па розных ацэнках складае ад 13 да 18 кт ТНТ, што адпавядае пераўтварэнню ў энергію прыкладна 0,7 г рэчыва:
E = mc² = 0,0007 кг · (3×108 м/с)2 = 63×1012 Дж ≈ 15 кт ТНТ.
Для параўнання, агульнае сусветнае спажыванне электраэнергіі за 2005 год (5×1020 Дж) роўнае 120 Гт ТНТ, ці ў сярэднім 3,8 кт ТНТ за секунду.