Перайсці да зместу

Трусы (жывёлы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Група жывёл
Назва
Трусы
Статус назвы
не вызначаны
Бацькоўскі таксон
Сямейства Зайцы
Прадстаўнікі
Выявы на ВікісховішчыВыявы на Вікісховішчы

Тру́сы — агульная назва некалькіх родаў млекакормячых з сямейства зайцавых (у тым ліку і свойскіх трусоў). Трусы адрозніваюцца ад зайцоў тым, што іх дзіцяняты звычайна нараджаюцца сляпымі і голымі і гадуюцца ў норах. Жыве трус у сярэднім каля 10 гадоў[крыніца?].

Біялагічныя асаблівасці

[правіць | правіць зыходнік]

Трус — раслінаедны, ён грызе корм таму зубы ў яго, асабліва разцы, маюць спецыфічную будову, а разцы і карэнныя зубы растуць на працягу ўсяго жыцця. Пярэдняя частка разцоў пакрыта трывалым слоем эмалі, пры паядані корму яны пастаянна долатападобна за вострываюцца. Іклаў у труса няма. Стрававальны апарат добра развіты. Маючы аб’ёмісты аднакамерны страўнік трус бесперапынна выдзяляе страўнікавы сок, які вызначаецца павышанай кіслотнасцю і вялікай ператраўнай сілай. Нармальная тэмпература цела ў трусоў 38,5-39,5 °C. У зімовы перыяд яна можа паніжацца да 37,5 °C, а летам павышаецца да 40,5-41 °C. Пульс 120—160 удараў за мінуту. Нармальная колькасць дыхальных рухаў 50-60 за мінуту. Агульная колькасць крыві прыкладна 4,5-6,7 % ад масы цела.

Трусы — пладавітыя і скараспелыя жывёлы. У здаровай трускі за год можа быць 5-6 атрусенняў, ад яе можна атрымаць больш за 30 трусянят. Жывуць трусы 6-8 гадоў[крыніца?].

Трусы па класіфікацыі не з’яўляюцца грызунамі, заалагічна большасць з іх належыць да роду еўрапейскага труса (Oryctolagus), і разам з родам зайцаў (Lepus) яны ўтвараюць атрад зайцападобных (Lagomorpha). Заяц і трус — гэта не адное і тое ж, яны прадстаўнікі розных жывёльных родаў і таму не могуць скрыжоўвацца адзін з другім. Нават трусіны завод з назвай «заячы трус» — гэта не скрыжаванне, а звычайны трус, які сваім імем удзячны выключна мэце разводчыка — вывесці труса, целаскладам як мага больш падобнага да зайца.

Трусы і зайцы адрозніваюцца адзін ад другога па шматлікіх прыкметах:

  • У дзікіх трусоў шчыльны, мускулісты целасклад, важаць яны ад 1 да 2 кг. Зайцы, наадварот, тонкія, з даўгімі лапамі, чорнымі вяршынкамі вушэй, з вагай да 6 кг.
  • Трусы маюць 44 храмасомы, зайцы — 48 храмасом.
  • Трускі нараджаюць праз 31 дзень 4-6 трусянят, яны не маюць поўсці, сляпыя ды глухія і толькі праз 10 дзён расплюшчваюць вочы. Зайцы нараджаюць праз 42 дні 1-4 зайчаняты, якія адразу могуць бачыць і чуць, у іх ёсць футра.
  • Паміж трусам ды зайцам ёсць істотныя адрозненні і ў іх паводзінах.

Гістарычная даведка

[правіць | правіць зыходнік]

Усе свойскія трусы: ад карлікавага да нямецкага волата — паходзяць ад еўрапейскага дзікага труса, які распаўсюджаны зараз амаль па ўсёй зямлі, бо пасяляўся людзьмі паўсюль. Свойскіх трусоў утрымоўваюць з прыкладна III ст. да Раства Хрыстова: рымляне трымалі дзікіх трусаў у вялікіх вальерах і спажывалі іх мяса. З прасоўваннем цывілізацыі свойскі трус распаўсюджваўся далей. Карыснай пры гэтым была здольнасць жывёлы прыстасоўвацца нават да самых дрэнных умоў жыцця. Важны ўнёсак у развіццё трусагадоўлі зрабілі кляштары. Першая спроба адбылася паміж VI і X ст. у французскіх кляштарах. Ужо ў XVI ст. чалавек пачаў выводзіць розныя пароды свойскага труса, аднак планавая гадоўля наўрад ці адбывалася да пачатку індустрыялізацыі. Трусы папросту бегалі па панадворку шматлікіх сялянскіх сядзіб. У новых сялібах, якія будаваліся ў межах індустрыялізацыі, больш не мелася ў наяўнасці месца, якое было б неабходна для датуль звыклай агароджы. Можна было лепш выкарыстоўваць памер зямельных надзелаў, ставячы краткі практычна адна на адну. З гэтага пазней развілася сённяшняя форма стайні. З XIX ст. трус утрымоўваецца як хатняя жывёла.

Пароды трусоў

[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку трусы ўтрымоўваліся пераважна як крыніцы мяса і футра і такім чынам узніклі першыя вялікія расы: мясная і футравая. Пазней выгадавалі шматлікія пароды свойскіх трусоў, рознага памеру, з вельмі рознай структурай футра, афарбоўкай і выглядам. Трусы розных парод адрозніваюцца афарбоўкай шкуркі, асаблівасцю будовы валасянога покрыва, велічынёй і складам цела. Усе пароды па даўжыні валасянога покрыва падзяляюцца на кароткашэрсных, нармальнашэрсных і даўгашэрсных, паводле памераў цела — на буйных, сярэдніх і дробных; паводле характару прадукцыі, што атрымліваюць ад іх, — на мяса-шкуркавыя, мясныя і пуховыя.

Па фенатыпу адрозніваюць:

  • сярод дробных трусоў (дэкаратыўныя, ад 1 да 3 кг): польскі трус, каляровы карлік і гермялін, карлікавы баран і інш. Паняцце «карлікавы трус» звычайна ўжываюць для ўсіх трусоў, якія важаць менш за 2 кг.
  • сярод заводаў сярэдняй велічыні (каля 3-5 кг вагі): аляска, чырвоныя і белыя новозеландцы, мейсанскія бараны і інш.
  • сярод вялікіх рас (прыкладна 5 — 8,5 кг вагі цела): нямецкі волат, шэры і белы волат, матылёвы волат і інш.

Па афарбоўцы трус можа быць: агуці, белаасценны, пярэсты і хатот, галандзец, чырвоны, японскі і інш. Афарбоўка вызначаецца генетыкай труса.

Па вушах дэкаратыўных трусоў прынята падзяляць на 2 наступныя групы: пароды са стаялымі вушамі і аблавухія пароды. Апошнія, так званыя трусы-бараны, з’явіліся не вельмі даўно.

Па тыпу футра вылучаюць:

  • кароткапоўсцевых трусоў: звычайны, рэкс;
  • трусоў з даўгой поўсцю: львінагаловы карлік, лісі трус, ангорскі леў, тэдзі. Даўжыня поўсці ангорскіх трусоў 5-7 см, прычым па баках яна даўжэйшая, чым на спіне. У трусоў-львоў мыска з грывай, але грыва можа выглядаць па-рознаму: у некаторых доўгая поўсць прысутнічае толькі па боку мыскі і на грудзях, у іншых — пакрывае ўсю галаву.

Рэгулярна праводзяцца міжнародныя і рэгіянальныя выстаўкі з экспертнай ацэнкай жывёл.

Прадукты трусагадоўлі

[правіць | правіць зыходнік]

Мяса трусоў мае нізкую каларыйнасць, але ў ім ёсць паўнацэнны бялок пры нязначнай колькасці халестэрыну, яно асабліва карыснае дзецям, пажылым людзям, а таксама тым, у каго хворыя страўнік, печань, сардэчна-сасудзістая сістэма. Шкуркі трусоў выкарыстоўваюць у футравай прамысловасці. Са скуры шыюць абутак і скурана-галантарэйныя вырабы. Трусіны пух ідзе на выраб асабліва каштоўных сартоў фетру, велюру і трыкатажу.

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Трусы ў мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]
  • Братка Трус («Казкі дзядзькі Рымуса» Джоэля Чандлера Харыса, першае выданне — у 1881 г.)
  • Багз Бані (шэраг коміксаў мультфільмаў і мультфільмаў студыі Warner Brothers)
  • Трус Роджэр (герой кніг Гэры К. Вульфа, шэрага мультфільмаў і поўнаметражнага фільма «Хто падставіў труса Роджэра?»)
  • Пітэр Ватны Хвост (герой лялечнага мультфільма «Here Comes Peter the Cottontail» студыі «Рэнкін-Бэс», выйшаў у 1971 г.)
  • Трус Освальд (герой шэрага мультфільмаў студыі «Universal Pictures» у 1920-1930-х гадоў, прыдуманы Уолтам Дыснеем і Абам Айверксам)
  • Справочник животновода. / Под. ред. А. П. Сафроненко. — Мн.: Ураджай, 1973. — С. 190—220. — 480 стр. с илл. — 45.000 экз. (руск.)