Перайсці да зместу

Тыгровая балка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыгровая балка
Бешаи палангон
Катэгорыя МСАП — Ia (Строгі прыродны рэзерват)
Размяшчэнне Таджыкістан
Плошча 49700 гектараў
Дата заснавання 4 лістапада 1938
Сайт tigrovajabalka.tj
physical
Тыгровая балка
Тыгровая балка

Тыгровая балка (тадж.: Бешаи палангон) — запаведнік у Таджыкістане, размешчаны на зліцці рэк Вахш і Пяндж.

Тэрыторыя запаведніка плошчай каля 50 тысяч га прасціраецца ад ракі Пяндж на поўдні і пустыняў Кашкакум да хрыбта Хаджа-Казіян. Атрымаў статус запаведніка ў 1938 годзе. Тугайныя лясы Тыгровай балкі займаюць значную тэрыторыю параўнальна мала закранутую антрапагенным уздзеяннем. У запаведніку захоўваюцца рэдкія і асабліва каштоўныя віды жывёл, у тым ліку бухарскі алень. Сустракаўся туранскі тыгр, які вымер у сярэдзіне XX стагоддзя.