Вахш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вахш
тадж.: Вахш
Vakhsh.JPG
Вышыня вытоку 1834 м
Даўжыня 524 км
Расход вады 156 м³/с
Вадазбор 39100 км²

Вахш (тадж.: Вахш) — рака ў Таджыкістане, якая, зліваючыся з ракой Пяндж, утварае раку Амудар'я.

Агульная працягласць 786 км, плошча басейна — 39,1 тыс. км², сярэдні расход вады — 156 м³/с. Бярэ выток на Паміры, у раёне піка імя Каржанеўскай (7105 м над узроўнем мора). Ля вусця Вахша знаходзіцца запаведнік «Тыгровая балка». У басейне Вахша налічваецца 569 горных азёр агульнай плошчай 1737 км², у асноўным яны размешчаны на вышынях 2800-3500 м. У даліне ракі Вахш знаходзяцца гарады Вахш, Нурэк, Сарбанд і Курган-Цюбэ. Водападзелам паміж рэкамі Вахш і Кызылсу з'яўляецца Вахшскі хрыбет (вышыня — звыш 3000 м).

На рацэ Вахш размешчаны Вахшскі каскад — найбуйнейшы комплекс гідраэлектрастанцый у Хатлонскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан. На рацэ — Нурэкскае вадасховішча.