Тышрэй
Выгляд
Тышрэй (іўр.: תִּשְׁרִי) — месяц пачатку года ў яўрэйскім календары (прыходзіцца прыкладна на верасень-кастрычнік).
Сярод месяцаў года месяц Тышрэй характарызуецца найбольшай колькасцю святаў. 1-2 тышрэя адзначаецца адно з самых важных святаў у годзе - Рош Ха-Шана - пачатак новага яўрэйскага года. 10 тышрэя надыходзіць самы святы дзень - Ём-Кіпур («Дзень ачышчэння»). З 15 па 21 тышрэя святкуецца Сукот («Свята кушчаў»), 22 - Шміні Ацэрэт, 23 - Сімхат Тора.