Тэафіл Марачэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэафіл Марачэўскі
Халева[d]
Халева[d]
Падкаморы Лідскага павета[d]

Нараджэнне 25 лютага 1790(1790-02-25)
Смерць 30 мая 1835(1835-05-30) (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Марачэўскія[d]
Бацька Мацей Марачэўскі
Маці Ганна з Асоўскіх[d]
Жонка Паўліна з Сангайлаў[d]
Дзеці Люцыян Марачэўскі[d]
Член у
Адукацыя
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэафіл Мацеевіч Марачэўскі (польск.: Teofil Moraczewski; 25 лютага 1790, УніхоўшчызнаЛідскі павет, Гродзенская губерня — 30 мая 1835, Варшава) — ваенны дзеяч, дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Марачэўскіх герба «Халева». Нарадзіўся 25 лютага 1790 года ва Уніхоўшчызне Лідскага павета, у сям’і Мацея Марачэўскага, ростмістра янычарскай харугвы польнай булавы Вялікага Княства Літоўскага і лідскага суддзі межавога, уладальніка маёнткаў Новы і Стары Куплін Пружанскага павета, і Ганны з Асоўскіх[1].

Скончыў піярскую школу ў Шчучыне, потым Віленскі ўніверсітэт. У 1812 г. — паручнік 19-га уланскага палка, 17-га пяхотнага палка літоўска-беларускіх войскаў, у 13-м корпусе французскай арміі. Адзначыўся 8 снежня 1813 года ў бітве пад Борнхестам, 10 снежня 1813 — пад Зеештадтам у Даніі. Прадстаўлены да крыжа Дацкага і французскага крыжа Ганаровай Лігі. За ўдзел у вайне супраць Расіі на баку Напалеона маёнтак Уніхоўшчызна (73 душ м. п.) трапіў пад канфіскацыю. У 1815 г. дэмабілізаваўся. У пасведчанні, якое далі Марачэўскага афіцэры 17-га палка ўланаў, было напісана, што ён адзначаўся добрым характарам, добрай службай, мужнасцю і адвагай на працягу трох гадоў (Ловіч, 20.02.1815).

Жыў з сям’ёй і працаваў на гаспадарцы і грамадскіх пасадах. У 1819 г. — асэсар Гродзенскага галоўнага суда. У 1821 г. у адстаўцы. Падкаморы Лідскага павета ў 1830 годзе.

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, масон 1-й ст. у 1819, 3-й ст. у 1821.

Хварэў, прыехаў у Варшаву, дзе памёр і пахаваны на Павонзкаўскіх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер ордэна Святой Ганны[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Паўлінай з Сангайлаў. Дзеці:

  • Стэфанія Сумарокава;
  • Канстанцыя Нарбут;
  • Юзаф (нар. у 1816), маршалак шляхты Лідскага павета;
  • Люцыян (1822—1909), афіцэр расійскай арміі, калекцыянер;
  • Адам (нар. у 1828), уладальнік Андрушоўцаў Лідскага павета. За дачыненне да паўстання 1863—1864 гадоў прысуджаны (да 1.10.1864) да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на жыхарства ў Томскую губерню[3].

Усе запісаны ў дваранскія кнігі Гродзенскай губерні.

Зноскі

  1. Kazimir Maračeŭski
  2. Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 2016. — ISBN 978-83-63352-75-2. Архівавана 23 жніўня 2021.
  3. 3756. Марачэўскі Адам // Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]