Тэкставы відэарэжым
Тэкставы відэарэжым — рэжым камп’ютарнага відэаадаптара, ў якім экран падаецца ў выглядзе сеткі знакамесцаў (а не пікселяў, у адрозненні ад графічных рэжымаў). У кожным са знакамесцаў можа знаходзіцца адзін сімвал з абмежаванага набору.
Тэкставыя відэатэрміналы пачалі замяняць тэлетайпы напачатку 1970-х гадоў і змянілі спосаб здзяйснення дыялога аператара з камп’ютарам. Замест каманднага радку з’явіўся тэкставы інтэрфейс карыстальніка; у шрыфты пачалі ўводзіць псеўдаграфічныя сімвалы дзеля малявання рамак і імітацыі элементаў графічнага інтэрфейсу. Адна з кадыровак з псеўдаграфікай — CP437 (IBM).
Тэкставы рэжым дае перавагу над графічным у хуткасці і прастаце праграмавання. Да таго ж у тыя часы (1970-я гады) лічылася марнатраўствам ставіць у тэрмінал столькі відэапамяці, каб захоўваць кожны піксель экрану (першы Macintosh стаў прарывам, нагледзячы на дарагоўлю, менавіта з-за гэтага). У тэкставым рэжыме выява генеруецца дынамічна з матрыцы знакамесцаў і выяваў сімвалаў з дапамогай асаблівай схемы — знакагенератару. На больш ранніх ЭВМ выкарыстоўваліся таксама знакадрукавальныя кінескопы, якія генеравалі сімвалы без складаных схем знакагенератара, ужываючы трафарэт. Другой перавагай тэкставых інтэрфейсаў, зязаных з тэрміналамі, сталі малыя патрабаванні да чхуткасці сувязі тэрмінала і ЭВМ.
Улічваючы, што выява ўяўляе сабой матрыцу сімвалаў, шрыфт у тэкставым рэжыме можа быць толькі монашырынным — прыкладна такім жа, як і ў друкарках. Такім жа чынам працуюць прынтары барабаннага тыпу — так што выяву з экрану можна без праблем дасылаць на друк. Больш новыя прылады друку (матрычныя прынтары) імітавалі гэтую рысу барабанных прынтараў.
Шматлікія АС дазваляюць не толькі эмуляваць тэлетайп, але і пісаць у любое магчымае знакамесца. Для гэтага ёсть два стандарты: ANSI-графіка і каманды, сумяшчальныя з VT100.
Мяжа паміж тэкставымі і графічнымі рэжымамі няпэўная: напрыклад, некаторыя праграмы (Norton Utilities) дынамічна перавызначаюць шрыфт, каб выводзіць графічныя знакі ці графічны курсар мышы. Кампютар «Карвет» мог адначасова выводзіць тэкст па-над графічнай выявай. Часам тэкставы рэжым з-за яго хуткасці ўжываўся і ў гульнях.
Інтэрфейс каманднага радка і эмулятары тэрмінала імітуюць паводзіны камп’ютара ў тэкставым рэжыме.
Тэхнічныя падрабязнасці
[правіць | правіць зыходнік]Відэаадаптар, здольны працаваць у тэкставым рэжыме, мае дзве асаблівых вобласці відэапамяці — тэкставы буфер і шрыфт. Шрыфт — выявы ўсіх магчымах сімвалаў (як правіла, бітавыя). Тэкставы буфер — масіў па колькасці знакамесцаў. Для кожнага са знакамесцаў у тэкставым буферы захоўваецца код сімвалу і дадатковая інфармацыя — атрыбут. У залежнасці ад мадэлі адаптара, атрыбут можа захоўваць колеры сімвалу і фону, флагі інферсіі, яркасці, падкрэслівання, мігання.
Работай тэкставага рэжыма кіруе схема відэаадаптару, што завецца знакагенератар. Працуе ён так. У відэаадаптары ёсць два лічыльнікі: радкоў (Y) і пікселяў у радку (X). Гэтыя каардынаты дзеляцца з астачай на памер знакамесца. Дзель — каардынаты з тэкставым буферы; астача — каардынаты з шрыфце. Калі памеры знакамесца — ступені двойкі, то дзяленне з астачай дзяўляецца простым адсячэннем верхніх і ніжніх бітаў.
Каардынаты ў тэкставым буферы дасылаюцца ў тэкставы буфер. Той вяртае код сімвалу і атрыбут. Код сімвалу, X і Y у шрыфце праходзяць праз шрыфтавую памятць, якая вяртае адзін біт — 0, калі ў гэтай пазіцыі фон, і 1, калі выява. Схема выкарыстання атрыбуту (на малюнку не паказана) пераўтварае лініі атрыбута і гэты біт у выніковы сігнал, прыдатны да дасылання праз через ЛАП. У найпростым выпадку гэтая схема — мультыплексар на два ўваходы па 4 біты, які пераключае паміж колерам выявы і колерам фону. Гэта ж схема чмалюе тэкставы курсар.
Шрыфт захоўваецца, у залежнасці ад мадэлі відэаадаптару, у ПЗП альбо АЗП. У апошнім выпадку шрыфт можна перавызначыць — гэта дазваляе змяняць літары для вываду на экран камп’ютара ці, змяняючы шрыфт сінхронна з разгорткай, ствараць піксельную графіку (так працуюць, напрыклыд, TMS9918, MOS Technology VIC і Nintendo Game Boy).
У некаторых тэкставых рэжымах (напрыклад, на тым жа VT100) існуюць і атрыбуты радкоў. Радок можа мець падвойную шырыню.
У ранніх тэрміналах шрыфт быў убудаваны ў так званы Чарактрон.
Тэкставыя рэжымы на IBM-сумяшчальных камп’ютарах
[правіць | правіць зыходнік]На IBM-сумяшчальных машынах існуе велізарны выбар тэкставых рэжымаў.
Разроз- ненне |
Памер сімвала |
Графічнае разрозненне |
Колькасць колераў |
Адаптары |
---|---|---|---|---|
80×25 | 9×14 | 720×350 | Чорна-белы | MDA, Hercules |
40×25 | 8×8 | 320×200 | 16 колераў | CGA, EGA |
80×25 | 8×8 | 640×200 | 16 колераў | CGA, EGA |
80×25 | 8×14 | 640×350 | 16 колераў | EGA |
80×43 | 8×8 | 640×350 | 16 колераў | EGA |
80×25 | 9×16 | 720×400 | 16 колераў | VGA |
80×30 | 8×16 | 640×480 | 16 колераў | VGA |
80×34 | 8×14 | 640×480 | 16 колераў | VGA |
80×50 | 9×8 | 720×400 | 16 колераў | VGA |
80×60 | 8×8 | 640×480 | 16 колераў | VESA-сумяшчальныя Super VGA |
132×25 | 16 колераў | VESA-сумяшчальныя Super VGA | ||
132×43 | 16 колераў | VESA-сумяшчальныя Super VGA | ||
132×50 | 16 колераў | VESA-сумяшчальныя Super VGA | ||
132×60 | 16 колераў | VESA-сумяшчальныя Super VGA |
MDA дазваляе пазначаць тэкст яркім колерам, інверсіяй, падкрэсліваннем і міганнем; каляровыя — змяшчаюць атрыбут з 4-бітнага колеру тэксту і 4-бітнага колеру фона. Верхнт біт у колеры фону можа станавіцца бітам мігання. Відэаплаты ў агульным сумяшчальныя «зверху ўніз»: так, EGA падтрымлівае ўсе MDA- і CGA-рэжымы.
Найбольш распаўсюджаны рэжым, ужывальны як у DOS, так ў кансольных праграмах Windows — 80×25 сімвалаў, 16 колераў. 40-сімвальныя рэжымы ужываліся ў гульнях і на тэлефізарах. Памеры сімвалаў у SVGA-рэжымах залежаць ад вытворца. Таксама SVGA дазваляюць паменшыць колькасць колераў з 16 да 8, але выводзіць 512 розных сімвалаў. Некаторыя платы (напрыклад, S3) падтрымліваюць вялізныя тэкставыя рэжымы (да 160×120). Каб работать с такими режимами в консолях Linux, применялась программа SVGATextMode.
У цяперашні час
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя з сучасных графічных праграм мадэлююць тыя ці іншыя дызайнерскія хады тэкставага ПЗ. Напрыклад, у тэкставых рэдактарах прыняты манашырынны шрыфт; шматлікія roguelike гульні не адмаўляюцца ад тэкставай эстэтыкі, дапаўняючы яе шырокай каляровай палітрай, недасяжнай у тэкставым рэжыме, і экзатычнымі сімваламі. Існуе ПЗ, якое эмулюе тэкставыя рэжымы: эмулятары тэрмінала ці кансоль АС. Часам (напрыклад у Windows) эмуляваную кансоль можна пераключыць у сапраўдны тэкставы рэжым (націсканнем Alt+↵ Enter).
Віртуальная кансоль Linux працуе ў тэкставым рэжыме. Большасць варыянтаў Linux падтрымлівае некалькі кансоляў, паміж якімі можна пераключыцца націсканнем Ctrl+Alt+F1, F2 і г. д.
Як экзотыка, бібліятэка AALib дазваляе паказваць відэа і выявы ў тэкставым рыжыме, падбіраючы найбольш падыходзячыя симвалы кансолі. Гэта забяспечвае зачаткавы прагляд графікі ў тэкставых браўзерах накшталт Lynx.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- High-Resolution console on Linux Архівавана 13 лютага 2008.