Тэнерыйская культура
Выгляд
Тэнерыйская культура Неаліт | ||||
---|---|---|---|---|
Геаграфічны рэгіён | Заходняя Афрыка | |||
Лакалізацыя | Нігер | |||
Датаванне | 5 тысячагоддзе да н. э. — сярэдзіна 3 тысячагоддзя да н. э. | |||
Тып гаспадаркі | паляванне, збіральніцтва | |||
Пераемнасць | ||||
|
Тэнерыйская культура (фр.: Culture ténéréenne) — археалагічная культура эпохі неаліту на паўднёвым захадзе Сахары. Ахоплівала перыяд 5 — сярэдзіны 3 тысячагоддзяў да н. э. Была адкрыта і ўпершыню апісана французскімі археолагамі ў 1934 г.
Носьбіты Тэнерыйскай культуры пасяліліся ў вільготны перыяд, які ахаўпіў Сахару каля 7 тысяч гадоў таму, на месцы, дзе калісьці жылі прадстаўнікі Кіфійскай культуры. У адрозненні ад апошніх яны мелі адносна невысокі рост. Упрыгожванні, знойдзеныя ў магільнях, вымушаюць лічыць, што іх продкі маглі мігрыраваць з даліны Ніла. Асноўнымі заняткамі былі паляванне і збіральніцтва, выраб керамікі.
Знікненне культуры тлумачыцца новым перыядам засухі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gearon, E. The Sahara: A Cultural History. — Oxford, New York: Oxford University Press, 2011. — ISBN 978-0-19-986196-5.