Тэрмадынамічная імавернасць
Тэрмадынамі́чная імаве́рнасць, ці статысты́чная вага́ — колькасць спосабаў, пры дапамозе якіх можа быць рэалізаваны пэўны стан фізічнай сістэмы.
У адрозненне ад матэматычнай імавернасці P (якая можа прынімаць толькі значэнні 0 ≤ P ≤ 1), тэрмадынамічная імавернасць W ≥ 1.
У тэрмадынаміцы стан сістэмы вызначаецца значэннямі шчыльнасці, ціску, тэмпрературы і іншых вымерных велічынь, т.зв. параметраў стану, якія характарызуюць сістэму ў цэлым (макрастан). Канкрэтны макрастан сістэмы можа рэалізавацца мноствам спосабаў (мікрастанаў), якія адрозніваюцца класічным ці квантавым размеркаваннем часціц сістэмы па каардынатах, імпульсах і энергіях.
Сувязь паміж тэрмадынамічнай імавернасцю і энтрапіяй выражаецца прынцыпам Больцмана.
Тэрмадынамічная імавернасць выкарыстоўваецца ў статыстычнай фізіцы для вызначэння характарыстык сістэмы, якая знаходзіцца ў тэрмадынамічнай раўнавазе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Імаве́рнасць тэрмадынамі́чная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 207. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).