Улад IV Манах
Улад IV Манах | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
рум.: Vlad al IV-lea Călugărul | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Басараб IV Цэпелюш | ||||||
Пераемнік | Басараб IV Цэпелюш | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Басараб IV Цэпелюш | ||||||
Пераемнік | Раду IV Вялікі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1425 |
||||||
Смерць |
1495 |
||||||
Род | Басараб-Дракулешці | ||||||
Бацька | Улад II Дракул | ||||||
Маці | Catuna|Criejna?[d][2] | ||||||
Дзеці | Раду IV Вялікі[2] і Vlad cel Tânăr[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Улад IV Манах (рум.: Vlad Călugărul) (каля 1425—1495) — гаспадар Валахіі з дынастыі Басараб-Дракулешці (1481, 1482—1495). Сын валашскага гаспадара Улада ІІ Дракула і малодшы брат Улада ІІІ Цэпеша.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 1481 г. Улад Манах быў пасаджаны на валашскі прастол малдаўскім гаспадаром Стэфанам Вялікім, які выгнаў ранейшага валашскага гаспадара Басараба IV Цэпелюша, стаўленіка Турцыі. У лістападзе 1481 г. Басараб IV Цэпелюш змог вярнуць сабе гаспадарскі прастол, выгнаўшы свайго суперніка Улада Манаха.
У красавіку 1482 г. валашскі гаспадар Басараб IV Цэпелюш быў забіты сваімі баярамі. Пры падтрымцы Турцыі Улад Манах у другі раз заняў валашскі гаспадарскі прастол. Цалкам падпарадкаваў сваю палітыку інтарэсам Порты. У яго кіраванне турэцкі султан Баязід II Святы ўзаконіў за сабой права зацвярджэнні валашскага гаспадара. Для гаспадара стала правілам суправаджаць асманскія войскі падчас іх ваенных паходаў. Улад Манах павінен быў удзельнічаць са сваімі атрадамі і ў паходах супраць Малдаўскага княства.
Яго сынамі былі валашскія гаспадары Раду IV Вялікі (1495—1508) і Улад Тынэр (Малады) (1510—1512).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Улад IV Манах