Уладзімір Уладзіміравіч Майсюк
Уладзімір Уладзіміравіч Майсюк | |
---|---|
Нараджэнне |
22 жніўня 1949 (74 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Уладзімір Уладзіміравіч Майсюк (нар. 22 жніўня 1949, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў вызваленым старшынёй прафкама Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром Брэсцкага гаркама ЛКСМБ, старшым інжынерам лабараторыі будаўнічага трэста № 8, прарабам будаўнічага ўпраўлення № 32 будаўнічага трэста № 8 Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР, намеснікам начальніка Ляхавіцкай перасоўнай механізаванай калоны № 13. З’яўляўся начальнікам Ляхавіцкай дарожна-будаўнічай перасоўнай механізаванай калоны № 185 Брэсцкага абласнога аб’яднання міжкалгасных будаўнічых арганізацый, начальнікам Баранавіцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўчастка рэспубліканскага праектна-будаўнічага аб’яднання «Аўтамагістраль» Брэсцкай вобласці, начальнікам дарожнаэксплуатацыйнага ўпраўлення № 3 рэспубліканскага дзяржаўнага вытворчага прадпрыемства «Белаўтастрада» Брэсцкай вобласці. Займаў пасаду генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Брэстаўтадар».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Ганаровы дарожнік» І і ІІ ступені[2].
Зноскі
- ↑ МАЙСЮК ВЛАДИМИР ВЛАДИМИРОВИЧ Архівавана 27 лістапада 2017.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Ляхавічах
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Будаўнікі Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання