Перайсці да зместу

Ульф Старк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ульф Старк
шведск.: Ulf Stark
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні шведск.: Ulf Gottfrid Stark[1]
Дата нараджэння 12 ліпеня 1944(1944-07-12)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 2017(2017-06-13)[4][3] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, паэт
Гады творчасці 1966—2017
Мова твораў шведская мова
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ульф Старк (шведск.: Ulf Stark; 12 ліпеня 1944, Стакгольм — 13 чэрвеня 2017, Стакгольм) — шведскі пісьменнік і сцэнарыст.

Пісаць пачаў рана, у сярэдняй школе яго пісьменніцтву паспрыяў аднакласнік Петэр Курман.

У 1964 годзе выйшаў першы зборнік паэзіі, з таго часу кар’ера плённа развівалася. Першыя творы для дзяцей былі надрукаваны ў 1975 і 1976 гадах. У 1984 годзе ён вырашыў цалкам сябе прысвяціць дзіцячай літаратуры. Творы перакладзены на многія мовы.

Лаўрэат прэстыжных міжнародных прэмій. У 2000 годзе Міжнароднае журы прэміі Х. К. Андэрсена адзначыла яго заслугі асаблівым дыпломам.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе па-беларуску выйшла кніга Ульфа Старка «Дыктатар» з малюнкамі Лінды Бондэстам. Кнігу Ульфа Старка і Лінды Бондэстам «Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас» на беларускую пераклала Алеся Башарымава.

Зноскі