Перайсці да зместу

Прэмія Паўночнага савета ў галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэмія Паўночнага савета ў галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры
Тып узнагарода
Заснавальнік Паўночны Савет
Заснаванне 2012
Узнагарода за твор мастацкай літаратуры для дзяцей і моладзі, напісаны на адной з моў краін Паўночнай Еўропы[1]
Краіна краіны Паўночнай Еўропы
Першае ўзнагароджанне 2013
Сайт norden.org/en/bulitpris

Прэмія Паўночнага савета ў галіне дзіцячай і юнацкай літаратуры ўручаецца за твор дзіцячай і юнацкай літаратуры, напісаны на адной з моў краін Паўночнай Еўропы. Прэмія была заснавана Паўночным саветам у 2012 годзе пасля ініцыятывы міністраў культуры краін Паўночнай Еўропы. Упершыню прэмія была ўручана 30 кастрычніка 2013 года.

Штогод вылучаюцца па дзве работы ад кожнай краіны Паўночнай Еўропы (Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі і Швецыі). Фінляндыя вылучае па адной працы на фінскай і адной на шведскай мовах. Саамскія, грэнландскія, фарэрскія і аландскія асацыяцыі пісьменнікаў могуць таксама прадстаўляць па адной намінацыі ў год.[1]

Год Аўтар Ілюстратар Назва твора Краіна
2013 Сейта Вуарэла Яні Іканен Karikko Фінляндыя
2014 Хокон Аўрэас Ойвінд Торсетэр Brune Нарвегія
2015 Якаб Вегеліус Якаб Вегеліус Mördarens apa Швецыя
2016 Арнар Мар Арнгрымсан Sölvasaga unglings Ісландыя
2017 Ульф Старк Лінда Бондэстам Djur som ingen sett utom vi[2] Швецыя
2018 Бардур Оскарсан Træið[3] Фарэрскія астравы
2019 Крыстын Роскіфтэ Крыстын Роскіфтэ Alle sammen teller[4] Нарвегія
2020 Енс Матсан Ені Лукандэр Vi är lajon[5] Фінляндыя

Зноскі