Універсітэт Тамперэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Тамперэ
(TaY)
фінск.: Tampereen yliopisto
шведск.: Tammerfors universitet
Арыгінальная назва фінск.: Tampereen yliopisto
шведск.: Tammerfors universitet
Міжнародная назва англ.: University of Tampere
Заснаваны 1925
Год закрыцця 31 снежня 2018
Тып дзяржаўны
Рэктар Liisa Laakso[d]
Студэнты 15 000 (2012)
Размяшчэнне Тамперэ, Фінляндыя
Кампус гарадскі
Сайт www.uta.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Тамперэ (фінск.: Tampereen yliopisto) — універсітэт Фінляндыі, знаходзіццв на поўдні краіны, у горадзе Тамперэ. Заснаваны ў 1925 годзе. У 2013 годзе ў рэйтынгу аўтарытэтнай брытанскай кампаніі QS Quacquarelli Symonds універсітэт займаў 376 месца сярод лепшых універсітэтаў свету.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ўніверсітэт быў заснаваны ў горадзе Хельсінкі ў 1925 годзе і называўся тады Грамадзянскай Акадэміяй. У акадэміі вучыліся на той момант 27 студэнтаў. У 1930 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў Інстытут Сацыяльных Навук. Да таго часу колькасць студэнтаў узрасла да 195. У 1960 навучальная ўстанова пераехала ў горад Тамперэ, і ў 1966 годзе атрымала назву: Універсітэт Тамперэ.

У 2011 годзе ва ўніверсітэце правялі рэструктуралізацыю факультэтаў, злучыўшы паміж сабой некаторыя факультэты і змяніўшы іх назвы.

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • біялагічны
  • інфармацыйны
  • кіравання
  • педагогікі
  • сучасных моў, перакладазнаўства і літаратуры
  • медыцынскі
  • камунікацый і медыя
  • сацыяльна-культурнай дзейнасці

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]