Урад Рэспублікі Сербскай
Урад Рэспублікі Сербскай | |
---|---|
скарочана — Урад РС | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Папярэдняе ведамства | Савета міністраў[1] |
Штаб-кватэра | Баня-Лука, плошча Рэспублікі Сербскай, д. 1 |
Прэм'ер-міністр | Жэлька Цвіянавіч |
Падведамны орган | Генеральны сакратарыят |
Сайт | vladars.net |
Урад Рэспублікі Сербскай (сербск.: Влада Републике Српске) — галоўны орган выканаўчай улады Рэспублікі Сербскай — энтытэта Босніі і Герцагавіны. Яго паўнамоцтвы ўсталяваны Канстытуцыяй РС і шэрагам законаў. Паводле закона, 8 міністраў павінны быць сербамі, 5 — башнякамі, 3 — харватамі. Прэм'ер-міністр можа таксама прызначыць аднаго міністра з прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Урад складаецца з прэм'ер-міністра, віцэ-прэм'ераў і шаснаццаці міністраў, якія абіраюцца паводле нацыянальнай квоты. Міністраў абірае Народная скупшчына РС, носьбіт заканадаўчай улады.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Папярэднікам урада быў міністэрскі савет з 24 чалавек, створаны 20 снежня 1991 года[2]. Ён праіснаваў да 27 сакавіка 1992 года. Яму на змену прыйшоў першы ўрад, заснаваны 22 красавіка 1992 года ў Пале. Яго ўзначаліў Бранка Джэрыч, а складаўся яно з трох міністраў. На пасяджэнні ў Баня-Луцы 12 мая былі створаны яшчэ дзевяць міністэрстваў і вызначаны план працы. У кастрычніку таго ж года Джэрыч пайшоў у адстаўку з-за нязгоды з палітыкай міністраў Міча Станішычам і Мамчыла Мандзічам. Новым прэм'ер-міністрам стаў Уладзімір Лукіч.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ з 20 снежня 1991 года па 7 сакавіка 1992 года
- ↑ 20 лет правительству РС (серб.). Праверана 19 лістапада 2012.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт урада (серб.). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2013. Праверана 19 лістапада 2012.