Усевалад Вітольдавіч Кухта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Усевалад Вітольдавіч Кухта (18 жніўня 1922, Калуга, РСФСР — 1991) — беларускі рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве ў 1950 годзе. У 1951-52 гадах — рэжысёр Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, у 1957-61 гадах — Рэспубліканскай студыі тэлебачання, з 1967 года — Новамаскоўскага драматычнага тэатра. Сярод п'ес у тэатры імя Янкі Купалы: «Уцёкі» Дз. Шчаглова (1951), «На досвітку» Андрэя МакаёнкаКанстанцінам Саннікавым) і «Прага застаецца маёй» Ю.Буракоўскага (1952). Стваральнік першых тэлевезійных спектакляў на беларускім тэлебачанні: «Брат мой, вораг мой» М.Уілсана, «Маленькія трагедыі» А. С. Пушкіна, «Месяцавая саната» паводле К.Паустоўскага і «Будка № 27» І.Франко (1957), «Сымон-музыка» паводле Якуба Коласа (1958), «Вялікае сэрца» паводле Кузьмы Чорнага, «Палата № 6» паводле А. П. Чэхава (1960). Першы на расійскай прафесійнай сцэне паставіў «Паўлінку» Янкі Купалы (1969).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]