ФК Агракамбінат Ждановічы
Агракамбінат Ждановічы | |
---|---|
Заснаваны | 2011 |
Горад | Мінск, Беларусь |
Стадыён |
РЦАП-БДУ, Мінск Умяшчальнасць: 1500 |
Чэмпіянат | Другая ліга |
2015 | 15 месца |
«Агракамбінат Ждановічы» (часам таксама «АК Ждановічы» ці проста «Ждановічы») — беларускі футбольны клуб з Мінска. Заснаваны ў 2011 годзе. У 2014—2015 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каманда была заснавана ў 2011 годзе пры падтрымцы агракамбіната «Ждановічы», да 2014 года выступала ў мінскай аматарскай лізе МЛФ. У 2013 годзе клуб перамог у аматарскім чэмпіянаце Мінска, а таксама заняў 3-е месца на турніры «Кубак Незалежнасці-2013» у Кіеве[1].
У 2014 годзе каманда заявілася ў Другую лігу, дзе стала выступаць у падгрупе А. Неўзабаве «Ждановічы» апынуліся на трэцім радку табліцы і не пакінулі яго да канца першага этапу, такім чынам трапілі ў фінальную групу. Аднак, у фінале каманда выступіла няўдала — 1 нічыя пры 7 паражэннях — і заняла выніковае 8-е месца. Тым не менш, нападнік «Ждановічаў» Кірыл Самахвал з 25 галамі стаў другім бамбардзірам турніру.
У сезоне 2015 справы ў каманды пайшлі горш. Згубіўшы сваіх найлепшых ігракоў папярэдняга сезону, «Ждановічы» неўзабаве апынуліся ў канцы табліцы. Нягледзячы на тое, што ў другой палове турніру каманда стала набіраць ачкі, яна скончыла на 8-м месцы з 10 у сваёй групе А, пасля чаго разграміла ў стыкавых матчах «Любань» (9:0, 3:0).
У 2016 годзе з-за фінансавых цяжкасцяў каманда адмовілася ад удзелу ў Другой лізе і пад назвай «КаўчэгСэрвіс» заявілася ў чэмпіянат мінскай аматарскай лігі АЛФ[2].
За час выступлення пад назвай «КаўчэгСэрвіс», каманда дасягнула нядрэнных вынікаў:
- 2016 год:
- Фіналіст суцяшальнага кубка «АЛФ — International 2016»
- Бронзавы прызёр Зімовага чэмпіянату АЛФ 2015/2016
- Бронзавы прызёр першага турніру пад эгідай АЛФ і ФК «Мінск» — «Gorozhane Cup 2016»
- Бронзавы прызёр чэмпіянату АЛФ Першая ліга 2016
- 2017 год:
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Мінска 2017
- 2018 год:
- Уладальнік Кубка Мінска па футболе 2018[3]
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Мінска 2018
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату АЛФ Першая ліга 2018
- 1/4 фіналу Кубка Рэгіёнаў Беларусі
У пачатку 2019 года ў сувязі з ліквідацыяй фірм-партнёра «КаўчэгСэрвіс» каманда змяніла назву на «Фенікс», пад гэтай назвай прыняла ўдзел у Кубку Беларусі 2019/20, дзе 22 мая 2019 года саступіла мар’інагорскай «Вікторыі» з лікам 0:5. У 2020 годзе каманда пад новай назвай «Альфа» зноў згуляла ў Кубка Беларусі.
Папярэднія назвы
[правіць | правіць зыходнік]- «Агракамбінат Ждановічы» (2011—2015)
- «КаўчэгСэрвіс» (2016—2018)
- «Фенікс» (2019)
- «Альфа» (з 2020)
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2014 | Другая — А (Д3) | 4 | 22 | 12 | 4 | 6 | 40–25 | 40 | 1/16 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап | 8 | 141 | 1 | 2 | 11 | 9–31 | 5 | |||
2015 | Другая — А (Д3) | 8 | 18 | 5 | 7 | 6 | 17–25 | 22 | 1/32 фіналу | |
Матчы за 15 месца2 | 15 | 2 | 2 | 0 | 0 | 12–0 | ||||
2019 | 1/64 фіналу | |||||||||
2020 | 1/64 фіналу |
- 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 0—1—7, розніца мячоў 5—21.
- 2 Стыкавыя матчы супраць клуба «Любань», які заняў 8 месца ў групе Б (9:0, 3:0).
Галоўныя трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Антон Васілеўскі (2012—2014)
- Дзмітрый Дрожжа (2015—2018)
- Ігар Лосік (з 2019)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце teams.by (руск.)