ФК Узда
Узда | |
---|---|
Заснаваны | 2014 |
Горад | Узда, Беларусь |
Стадыён |
Гарадскі Умяшчальнасць: 900 |
Галоўны трэнер | Ягор Раманенка |
2022 | 14 месца ў дывізіёне Мінскай вобласці Другой лігі |
«Узда» — беларускі футбольны клуб з горада Узда. У 2021—2022 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2000-я каманда выступала ў чэмпіянаце вобласці пад назвай «Аўтамабіліст», займала месца ў асноўным у сярэдзіне турнірнай табліцы. У 2011 годзе, пасля гадавой адсутнасці, каманда вярнулася ў чэмпіянат вобласці пад назвай «Беліта-Вітэкс». Дзякуючы спонсарству аднайменнага прадпрыемства, каманда ў 2012 і 2013 гадах стала чэмпіёнам Мінскай вобласці, а ў 2014 годзе заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Склад каманды быў укамплектаваны ў асноўным вопытнымі ігракамі, яна амаль не мела мясцовых выхаванцаў[1]. «Беліта-Вітэкс» доўгі час змагалася за выхад у Першую лігу, аднак скончыла сезон на 4-м месцы.
У 2015 годзе, нягледзячы на прапанову атрымаць месца ў Першай лізе замест «Мінска-2», які спыніў існаванне, каманда засталася ў Другой лізе і паставіла сабе мэты выйграць турнір. У чэрвені 2015 года, пасля спынення супрацоўніцтва з кампаніяй «Беліта-Вітэкс», каманда атрымала назву «Узда»[2]. Па выніках сезона 2015 «Узда», якая доўгі час была лідарам, заняла другое месца і атрымала права на ўдзел у Першай лізе.
У пачатку 2016 года ўдзел «Узды» ў Першай лізе доўгі час быў пад пытаннем, бо камандзе трэба было знайсці значныя сродкі для выступлення. У сакавіку каманда абвясціла аб тым, што выступіць у Першай лізе[3], аднак у выніку не была дапушчана з-за невыканання патрабаванняў па інфраструктуры стадыёна, і пазней адмовілася і ад удзелу ў Другой лізе[4][5]. У маі было абвешчана, што каманда ў новым складзе выступіць у чэмпіянаце Мінскай вобласці, дзе ў 2016 годзе яна заняла 9-е месца з 12.
У красавіку 2017 года стала вядома пра вяртанне «Узды» ў склад удзельнікаў Другой лігі[6]. Сезон 2017 каманда скончыла на 9 месцы, у наступным сезоне наблізілася да лідараў, аднак не змагла змагацца за выхад у Першую лігу, скончыўшы сезон на пятым радку табліцы. У сезоне 2019 «Узда» выступала нестабільна — часам набірала ачкі з лідарамі, але пры гэтым магла саступаць аўтсайдарам; у выніку каманда заняла сёмае месца.
У лютым 2020 года «Узда» адмовілася ад удзелу ў Другой лізе ў новым сезоне[7] і правяла яго ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Узда» зноў далучылася да Другой лігі, дзе здолела выйсці ў плэй-оф і саступіла там у 1/8 фіналу «Маларыце» (0:2, 1:5). У 2022 годзе каманда ўжо выступала значна горш, была аўтсайдарам дывізіёна Мінскай вобласці.
У сакавіку 2023 года стала вядома, што «Узда» не згуляе ў Другой лізе ў сезоне 2023[8].
Папярэднія назвы
[правіць | правіць зыходнік]- да 2009: «Аўтамабіліст»
- 2011—2015: «Беліта-Вітэкс»
- з 2015: «Узда»
Эмблемы
[правіць | правіць зыходнік]-
Лагатып «Беліты-Вітэкс» у 2014—2015 гадах
-
Лагатып «Узды» з 2015 года
Стадыён
[правіць | правіць зыходнік]Гульні праводзіць на гарадскім стадыёне Узды, а некаторыя матчы на стадыёне «Беліта-Вітэкс» у вёсцы Цеплень.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшае дасягненне ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі — 2 месца (2015)
- Чэмпіён Мінскай вобласці (3): 2012, 2013.
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2002 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 7 | 20 | 7 | 3 | 10 | 27–40 | 24 | ||
2003 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 6 | 18 | 8 | 2 | 8 | 43–36 | 26 | ||
2004 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 5 | 24 | 11 | 5 | 8 | 58–48 | 38 | ||
2005 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 5 | 22 | 11 | 2 | 9 | 49–32 | 35 | ||
2006 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А | 2 | 14 | 7 | 4 | 3 | 42–30 | 25 | ||
Фінальны этап | 2 | 14 | 7 | 3 | 4 | 37–27 | 24 | |||
2007 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б | 5 | 18 | 10 | 2 | 6 | 45–32 | 32 | ||
Фінальны этап | 10 | 20 | 12 | 2 | 6 | 59–46 | 38 | |||
2009 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 8 | 26 | 11 | 3 | 12 | 51–53 | 36 | ||
2011 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 4 | 26 | 15 | 3 | 8 | 64–28 | 48 | ||
2012 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 1 | 26 | 21 | 2 | 3 | 93–28 | 65 | ||
2013 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 1 | 24 | 18 | 5 | 1 | 68–26 | 59 | ||
2014 | Другая — Б (Д3) | 2 | 22 | 15 | 3 | 4 | 69–33 | 48 | 1/32 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап | 4 | 141 | 8 | 3 | 3 | 38–20 | 27 | |||
2015 | Другая — Б (Д3) | 1 | 18 | 12 | 6 | 0 | 47–13 | 42 | 1/32 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап | 2 | 142 | 7 | 4 | 3 | 25–17 | 25 | Выхад у Першую лігу | ||
2016 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 9 | 22 | 9 | 2 | 11 | 32–37 | 29 | Адмова і пераход у Д4 | |
2017 | Другая (Д3) | 9 | 26 | 9 | 4 | 13 | 47–63 | 31 | 1/32 фіналу | |
2018 | Другая (Д3) | 5 | 28 | 14 | 4 | 10 | 64–46 | 46 | 1/16 фіналу | |
2019 | Другая (Д3) | 7 | 28 | 14 | 3 | 11 | 72–57 | 45 | 1/32 фіналу | |
2020 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група Б | 5 | 16 | 7 | 3 | 6 | 31–34 | 24 | ||
2021 | Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3) | 2 | 18 | 12 | 2 | 4 | 61−27 | 38 | 1/16 фіналу | |
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) | 4 | 1 | 0 | 0 | 1 | 1–2 | ||||
Другая — плэй-оф (Д3) | 9-16 | 2 | 0 | 0 | 2 | 1–7 | ||||
2022 | Другая — Мінская вобласць — Поўдзень (Д3) | 7 | 14 | 2 | 1 | 11 | 17−64 | 7 | 1/128 фіналу | |
Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) | 14 | 2 | 0 | 0 | 2 | 0–6 |
- 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 4—2—2, розніца мячоў 19–10.
- 2 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—2—3, розніца мячоў 14–16.
Галоўныя трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Кірыл Дземенкавец (2014)
- Аляксей Пінчук (2014—2019)
- Ягор Раманенка (з 2021)
Зноскі
- ↑ Темная лошадка из глубинки (руск.)
- ↑ Компания «Белита-Витэкс» и футбольный клуб из Узды окончательно прекратили сотрудничество (руск.)
- ↑ «Узда»: «Клуб выступит в первой лиге, Лаврик возглавит команду» (руск.)
- ↑ «Узда» и «Джус-Руденск», подав заявку на участие во второй лиге, в итоге отказались (руск.)
- ↑ Гендиректор «Узды»: «Отказ от второй лиги? Делать шаг назад — это деградация. В первую лигу нас не пустили из-за стадиона» (руск.)
- ↑ Вторая лига Беларусь. Турнир пройдет с 22 апреля по 28 октября, участие примут 14 команд (руск.)
- ↑ Уже 23 команды готовы играть во второй лиге чемпионата 2020 (руск.)
- ↑ Плюс "Волат", "Торпеда", "Ореса", "Ошмяны" и компания. Минус Кировск, Ветка и "Узда". Все команды второй лиги (руск.). football.by (29 сакавіка 2023). Праверана 18 красавіка 2023.