Фабіяна Каруана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фабіяна Каруана
Fabiano Caruana
Краіны:
Імя пры нараджэнні: Фабіяна Луіджы Каруана
Дата нараджэння: 30 ліпеня 1992(1992-07-30)[1][2] (31 год)
Месца нараджэння:
Званне: гросмайстар[d][3], міжнародны майстар[d][3] і майстар ФІДЭ[d][3]
Максімальны рэйтынг: 2844 (кастрычнік 2014)
Актуальны рэйтынг: 2 804 (студзень 2024)[4]
Асабістая картка [1] на сайце ФІДЭ
caruanachess.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фабія́на Луі́джы Каруа́на (італ.: Fabiano Luigi Caruana; нар. 30 ліпеня 1992, Маямі, Флорыда, ЗША) — італьянска-амерыканскі шахматны гросмайстар. Залаты прызёр XLII шахматнай алімпіяды ў складзе каманды ЗША і бронзавы прызёр у індывідуальным заліку.

Тытул гросмайстра ён заваяваў у 14 гадоў, 11 месяцаў і 20 дзён, стаўшы наймаладзейшым гросмайстрам у гісторыі Італіі і ЗША. У 2014 годзе дасягнуў трэцяга ў гісторыі шахматнага рэйтынгу — 2844. У 2018 годзе перамог у турніры прэтэндэнтаў і стаў першым амерыканцам пасля Роберта Фішэра, які атрымаў права пазмагацца за чэмпіёнскі тытул у аб’яднаных чэмпіянатах свету.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фабіяна Каруана нарадзіўся ў Маямі ў італьянска-амерыканскай сям’і[5][6]. Мае падвойнае грамадзянства Італіі і ЗША[7].

Калі Фабіяна было 4 гады, сям’я пераехала ў прадмесце Парк-Слоўп (Бруклін, Нью-Ёрк). У пяцігадовым веку стаў займацца шахматамі ў рэфармісцкай іўдэйскай кангрэгацыі Парк-Слоўпа і паўдзельнічаў у сваім першым турніры[7].

У 2004 годзе, у 12-гадовым веку, пераехаў з бацькамі ў Мадрыд дзеля працягу прафесійнай шахматнай кар’еры і да 2015 года выступаў за Італію. З 2007 года жыў у Будапешце, з 2010 — у Лугана (Швейцарыя), з 2014 — у Сент-Луісе (Місуры, ЗША)[8].

Шахматная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе Фабіяна Каруана перамог на турніры ў Будапешце з вынікам 7 пунктаў з 9, выканаў грасмайстарскі нарматыў у веку 14 гадоў, 11 месяцаў і 20 дзён, стаўшы наймаладзейшым гросмайстрам Італіі і ЗША, пераўзышоўшы рэкорд Хікару Накамуры[9]. У жніўні таго ж года Каруана перамог у прадстаўнічым турніры ў Влісынген (Нідэрланды) з выніковым рэйтынгам 2715. У лістападзе-снежні Каруана стаў наймаладзейшым чэмпіёнам Італіі ў гісторыі, паказаўшы вынік 9½/11[10].

У студзені 2008 года Каруана дэбютаваў у Вэйк-ан-Зэе і перамог у групе C з лікам 10/13 і рэйтынгам 2696. У чэрвені выступіў за Італію на першай дошцы ў кубку Мітропы і стаў найлепшым першым іграком з паказнікам +6 (7½/9) і рэйтынгам 2810[11]. У лістападзе дэбютаваў на шахматных алімпіядах, і на першай дошцы набраў 7½/11 пунктаў з рэйтынгам 2696[12]. У лістападзе-снежні Каруана паспяхова абараніў чэмпіёнскі тытул у Італіі з паказнікам +5 (8/11)[13].

У лютым 2008 года Каруана быў запрошаны ў групу B турніру ў Вэйк-ан-Зэе і перамог у ёй з вынікам +4 (8½/13) і рэйтынгам 2751. Такім чынам ён стаў першым іграком у гісторыі турніру, які двойчы запар здолеў перамагчы ў групах C і B. У маі за італьянскую зборную ў кубку Мітропы набраў 6 пунктаў з 8 і атрымаў індывідуальны залаты медаль на першай дошцы. У лістападзе выступіў на кубку свету па шахматах у Ханты-Мансійску (Расія), дзе дайшоў да чацвертага кола.

У снежні 2010 года трэці раз стаў чэмпіёнам Італіі з паказнікам 9 пунктаў з 11 гульняў, а праз год дасягнуў выніку 10/11.

У студзені 2012 года ў групе A турніру ў Вэйк-ан-Зэе падзяліў 2-е месца з Магнусам Карлсенам і Тэймурам Раджабавым[14]. У сакавіку фінішаваў першым на 27-м адкрытым чэмпіянаце Рэйк’явіка (Ісландыя) з паказнікам 7½/9[15]. У ліпені перамог на 40-м Дортмундскім турніры з вынікам 6/9[16].

У лютым-сакавіку 2013 года Каруана перамог на Цюрыхскім турніры з вынікам 4/6. У кастрычніку перамог на 7-м Каралеўскім турніры ў Бухарэсце (Румынія) з вынікам 5/8 гульняў[17].

У чэрвені 2014 года Фабіяна Каруана ўзяў удзел у чэмпіянаце свету па рапідзе ў Дубаі (ААЭ), дзе з 10½ пунктамі з 15 гульняў заняў другое месца пасля Магнуса Карлсена і выйшаў на першую пазіцыю рэйтынгу ФІДЭ ў рапідзе з 2858 пунктамі[18]. У ліпені перамог на Дортмундскім турніры з 5½ пунктамі з 7 магчымых, упершыню перасягнуўшы рэйтынг 2800[19]. У жніўні на XLI шахматнай алімпіядзе ў Трумсё (Нарвегія) паказаў на першай дошцы вынік 6½ пунктаў з 9. У жніўні-верасні з 8½ пунктамі з 10 гульняў перамог на Сент-Луіскім кубку (Місуры), паказаўшы рэйтынг 3080[20].

У студзені 2015 года Фабіяна Каруана заняў на турніры ў Вэйк-ан-Зэе сёмае месца з 7 пунктамі з 13. Перамога па выніках Гран-пры ФІДЭ вывела яго ў турнір прэтэндэнтаў[21]. У чэрвені-ліпені Каруана перамог на Дортмундскім турніры з 5½ пунктамі з 7. У верасні дайшоў да чацвертага кола Кубка свету.

У студзені 2016 на турніры ў Вэйк-ан-Зэе падзяліў другое месца з Дзінам Лірэнем, набраўшы 8 пунктаў з 13. Пасля гэтага ён выйшаў на 3-е месца сусветнага рэйтынгу.

Зноскі

  1. а б http://en.chessbase.com/post/fabiano-caruana-youngest-us-and-italian-gm-in-history
  2. Fabiano Caruana // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. а б в FIDE Ratings and Statistics Праверана 23 красавіка 2018.
  4. FIDE FIDE Standard Ratings as of 31 january 2024 — 2024.
  5. Fabulous Fabiano (англ.). chessbase.com (19 мая 2003). Праверана 26 лістапада 2018.
  6. Couch Slouch.. Fabiano Caruana and Magnus Carlsen — that’s a title clash worth watching (англ.). The Washington Post (12 ліпеня 2015). Праверана 26 лістапада 2018.
  7. а б "Who was the future GM? Fabiano Caruana, Italy's top grandmaster!" [англійская]. chessbase.com. 18 кастрычніка 2007. Праверана 26 лістапада 2018.
  8. St. Louis' Fabiano Caruana Is Returning The U.S. To A Chess 'Powerhouse' (англ.). kmox.com (18 красавіка 2018). Праверана 26 лістапада 2018.
  9. Fabiano Caruana – youngest US and Italian GM in history (англ.). chessbase.com (20 ліпеня 2007). Праверана 26 лістапада 2018.
  10. Архіўная копія (італ.)(недаступная спасылка). Federazione Scacchistica Italiana. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2019. Праверана 2 снежня 2018.
  11. 27th Chess Mitropa Cup: Olbia 2008. Best board results (англ.). olimpbase.org (3 чэрвеня 2008). Праверана 26 лістапада 2018.
  12. 38th Olympiad Dresden 2008 Open (англ.). chess-results.com (2 мая 2009). Праверана 26 лістапада 2018.
  13. Архіўная копія (італ.)(недаступная спасылка). Federazione Scacchistica Italiana (14 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2017. Праверана 2 снежня 2018.
  14. Standings grandmaster group A 2012 (англ.). Tata Steel Chess Tournament. Праверана 26 лістапада 2018.
  15. Reykjavik Open 2012 (англ.). Icelandic chess federation (18 красавіка 2012). Праверана 26 лістапада 2018.
  16. Fabiano Caruana takes the trophy in Dortmund (англ.). Chessdom.com (22 ліпеня 2012). Праверана 26 лістапада 2018.
  17. [en.chessbase.com/post/bucharest-final-caruana-secures-victory-171013 "Bucharest Final: Caruana secures victory"] [англійская]. chessbase.com. 17 кастрычніка 2013. Праверана 26 лістапада 2018. {{cite news}}: Праверце значэнне |url= (даведка)
  18. Alejandro Ramirez (18 чэрвеня 2014). "World Rapid: Miraculous Carlsen" [англійская]. Праверана 26 лістапада 2018.
  19. "Dortmund: Fabiano Caruana is now 2801" [англійская]. chessbase.com. 20 ліпеня 2014. Праверана 26 лістапада 2018.
  20. Lubomir Kavalek (10 верасьня 2014). "Caruana's Spectacular Chess Leap" [англійская]. The Huffington Post. Праверана 26 лістапада 2018. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  21. "FIDE Grand Prix in Khanty-Mansiysk: Final" [англійская]. ФІДЭ. 25 траўня 2015. Праверана 26 лістапада 2018.