Фаліскі
Фаліскі (лац.: Falisci) — старажытны італійскі народ, які жыў на поўначы Лацыя. Гаварылі на мове, блізкай да латыні, аднак па культуры старажытныя пісьменнікі збліжалі фаліскаў з пеласгамі (Дыянісій Галікарнаскі ) і этрускамі (Страбон), што тлумачыцца іх вельмі раннім уваходжаннем у арбіту этрускага ўплыву. Цэнтрам фаліскаў быў горад Фалерыя. Паводле дадзеных археалогіі першапачаткова культура фаліскаў была блізкая да віланоўскай , у позніх пластах маюцца сляды гандлёвага ўзаемадзеяння з фінікійцамі і грэкамі. У гістарычны час сталі паўднёвай перыферыяй Этрурыі. У 241 годзе да н. э. заваяваны рымлянамі і асіміляваны.
Пісьменнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1860 годзе езуіт Гаручы адкрыў у зоне распаўсюджвання фаліскаў цэлы шэраг надпісаў на мове, адпаведнай латыні. Алфавіт выкарыстоўваўся лацінскі, аднак словы былі напісаны справа налева.