Федэрыка Мунцэнь-і-Манэ
Федерыка Мунцэнь-і-Манэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
катал.: Federica Montseny i Mañé | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хасэ Томас-і-Піера (катал.: José Tomás y Piera) | ||||||
Пераемнік | Хесус Эрнандэс Томас (катал.: Jesús Hernández Tomás) (ахова здароўя) Хайме Айгадэ-і-Міро (катал.: Jaime Aiguadé y Miró) (сацыяльная палітыка) |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 лютага 1905
|
||||||
Смерць |
14 студзеня 1994 (88 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Federica Montseny Mañé | ||||||
Бацька | Joan Montseny[d] | ||||||
Маці | Teresa Mañé[d] | ||||||
Муж | Germinal Esgleas Jaume[d] | ||||||
Дзеці |
Vida Esgleas Montseny (1933) Germinal Esgleas Montseny(1938) Blanca Esgleas Montseny (1942) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | паэзія і эсэ | ||||||
Прыналежнасць | Другая Іспанская Рэспубліка[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Федэрыка Мунцень-і-Манэ (катал.: Federica Montseny i Mañé; нар. 12 лютага 1905 г, Мадрыд, Іспанія — пам. 14 студзеня 1994 года, Тулуза, Францыя) — іспанская анархістка[1](прасоўвала ідэі анарха-фемінізму і анарха-натурызму), пісьменнік (у тым ліку паэт, празаік, эсэіст і дзіцячы пісьменнік) і міністр аховы здароўя падчас сацыяльнай рэвалюцыі (першая жанчына-міністр у Іспаніі[2]), якая адбылася ў Іспаніі паралельна з грамадзянскай вайной.
Вывучала філасофію ў Універсітэце Барселоны. У 1930 годзе сустрэлася з анархістам Germinal Esgleas Jaume, які быў яе мужам да сваёй смерці ў 1981 годзе ў Тулузе. У пары было трое дзяцей.
Мунцень ўдастоена месцы ў кампазіцыі «Паверх спадчыны».
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Мунцень нарадзілася ў Мадрыдзе 12 лютага 1905. Яе бацькі былі сурэдактар часопісу анархістаў «La Revista Blanca» (1898-1905). Федэрыка Мунцень была, па яе ўласных словах, дачкой сямейства старых анархістаў; яе бацька быў антыаўтарытарны пісьменнік і прапагандыст Жуан Мунцень, і маці Teresa Mañé i Miravet была анархісцкай актывісткай. У 1912 годзе яе сям'я вярнулася ў Каталонію, дзе пазней яны заснавалі выдавецтва. Федэрыка далучылася да анархісцкага прафсаюзу НКП (Confederación Nacional del Trabajo) і пісала артыкулы для анархісцкіх часопісаў, такіх як «Solidaridad Obrera», «Tierra y Libertad» і «Nueva Senda». У 1927 годзе яна далучылася да Федэрацыі анархістаў Іберыі(FAI).
Грамадзянская вайна ў Іспаніі і міністр аховы здароўя
[правіць | правіць зыходнік]Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі Федэрыка падтрымала рэспубліканскі ўрад. Яна адпрэчыла гвалт на рэспубліканскай тэрыторыі, і ў лістападзе 1936 Францыска Ларга Кабальера прызначыў яе на пасаду міністра аховы здароўя. Пры гэтым яна стала першай жанчынай-членам кабінета міністраў у гісторыі Іспаніі[3] і адной з першых жанчын-міністраў у Заходняй Еўропе, і ў якасці міністра яна была накіравана на трансфармацыю грамадскага здароўя для задавальнення патрэбаў бедных слаёў насельніцтва і працоўнага класа. З гэтай мэтай яна падтрымлівае дэцэнтралізаваныя хуткія прафілактычныя праграмы ў галіне аховы здароўя, што мабілізуе ўвесь працоўны клас для ваенных патрэб.
Улічваючы лібертарыянскія традыцыі яе сям'і, рашэнне ўвайсці ва ўрад Народнага фронту было асабліва цяжкім, хоць ўваходжанне ва ўрад і заахвочвалася анарха-сындзікалісткай НКТ як супрацоўніцтва з урадам у мэтах выступу адзіным фронтам супраць фашысцкай пагрозы, якая зыходзіла ад паўстанцкіх войскаў Франсіска Франка.
Выгнанне і смерць
[правіць | правіць зыходнік]Яна пераехала ў Францыю ў 1939 годзе, дзе напісала шмат кніг, якія па большай частцы не датычыліся палітыкі. Памерла 14 лютага 1994 ў Тулузе і пахавана на мясцовых могілках Cementiri de Rapas.
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Horas trágicas (1921)
- La Victoria. Novela en la que se narran los problemas de orden moral que se le presentan a una mujer de ideas modernas (Barcelona: 1925)
- El hijo de Clara. Segunda parte de «La Victòria» (Barcelona: Impresos Costa, 1927)
- La Indomable (1928)
- La mujer, problema del hombre (1932)
- El anarquismo militante y la realidad española, conferència al Coliseum, Barcelona (Barcelona: Oficina de propaganda, 1937, extracte també publicat a Boletín de Información C.N.T. i F.A.I. del 4 de març 1937, fulls 4-6.)
- Anselmo Lorenzo (1938)
- International Antifascist Solidarity: An Appeal to the Women in America, un fullet de propaganda (Nova York: I.A.S., 1938)
- Cien días de la vida d’una mujer (1949)
- El problema de los sexos (1951)
- El éxodo. Pasión y muerte de los españoles en el exilio (Tolosa de Llenguadoc: Edicions Espoir, 1969)
- Crónicas de la C.N.T. (1974)
- El anarquismo (1974)
- El éxodo anarquista (1977)
- Mis primeros cuarenta años (Esplugues de Llobregat: Plaza & Janés, 1987)
Зноскі
- ↑ Fallece la líder libertaria Federica Montseny (ісп.). Газета El País (16 студзеня 1994). Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ Federica Montseny Mañé (ісп.)(недаступная спасылка). Diccionari Biogràfic de Dones. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ Thomas, Hugh (2001). The Spanish Civil War. London: Penguin Books. p. 458. ISBN 978-0-14-101161-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Beevor, Antony. The Battle for Spain: The Spanish Civil War, 1936—1939. London. Penguin Books. 2006 ISBN 0-14-303765-X
- Nash, Mary (1995). Defying Male Civilization: Women in the Spanish Civil War. Denver, Colo.: Arden Press. ISBN 0-912869-15-1.
- Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2003. London. ISBN 978-0-14-101161-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Federica Montseny's works and biography (англ.). Праверана 21 сакавіка 2014.
- FEDERICA MONTSENY BIOGRAPHY (англ.). Праверана 21 сакавіка 2014.
- Centre Federica Montseny (англ.). Праверана 21 сакавіка 2014.