Фердынанд Ляйтнер
Фердынанд Ляйтнер | |
---|---|
ням.: Ferdinand Leitner | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1912[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1996[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Franz Schreker[d], Юліус Прувер, Artur Schnabel[d], Karl Muck[d] і Robert Kahn[d] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Rune Larsson[d] і Бернард Хайтынк |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фердынанд Ляйтнер (ням.: Ferdinand Leitner; 4 сакавіка 1912, Берлін — 3 чэрвеня 1996, Цюрых) — нямецкі дырыжор.
Вучыўся ў Берлінскай Вышэйшай школе музыкі ў Франца Шрэкера і Юліуса Прувера, браў урокі таксама ў Артура Шнабеля і Карла Мука. У 1930-я гг. выступаў больш як піяніст, акампануючы Людвігу Хёльшэру і Георгу Куленкампфу. У 1935 г. стаў асістэнтам Фрыца Буша па працы на Глайндбарнскім оперным фестывалі. У 1940-я гг. быў галоўным дырыжорам тэатральных аркестраў у Берліне, Гановере, Мюнхене, у 1947—1969 гг. працаваў у Штутгарце, з 1949 г. на пасадзе генеральмузікдырэктара. Адначасова ў 1947—1951 гг. кіраваў Бахаўскімі тыднямі ў Ансбаху, з 1956 г. кіраваў пастаноўкамі нямецкіх опер у буэнас-айрэскім тэатры «Калон». У 1969—1984 гг. Ляйтнер быў музычным кіраўніком Цюрыхскай оперы, у 1976—1980 гг. таксама ўзначальваў гаагскі Рэзідэнц-аркестр.
Ляйтнер быў у першую чаргу оперным дырыжорам, які асабліва цікавіўся нямецкай музыкай XX стагоддзя. Пад яго кіраўніцтвам адбылося прэм’ернае выкананне оперы Карла Орфа «Цар Эдып» (1959), ён шмат працаваў з творамі Карла Амадэя Хартмана, Феруча Бузоні і інш.
Зноскі
- ↑ а б Ferdinand Leitner // Theaterlexikon der Schweiz / Hrsg.: A. Kotte Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ferdinand Leitner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11689041X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ https://www.stadt-zuerich.ch/content/dam/stzh/prd/Deutsch/Bevoelkerungsamt/tod/friedhoefe/prominenteverstorbene/Promi_Alpha.pdf
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11689041X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.