Бернард Хайтынк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бернард Хайтынк
Bernard Haitink 1984b.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Бернард Ёхан Херман Хайтынк
Дата нараджэння 4 сакавіка 1929(1929-03-04) (90 гадоў)
Месца нараджэння Амстэрдам
Краіна Нідэрланды
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор
Інструменты скрыпка
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Бе́рнард Ё́хан Хе́рман Ха́йтынк (Bernard Johan Herman Haitink; нарадзіўся 4 сакавіка 1929) — нідэрландскі дырыжор.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Амстэрдаме, навучаўся ў Амстэрдамскай кансерваторыі. У 1954 і 1955 гадах браў курсы дырыжыравання ў Фердынанда Ляйтнера.

Хайтынк быў прызначаны другім дырыжорам Аркестру нідэрландскага радыйнага саюза ў 1955 годзе. У 1957 годзе заняў пазіцыю галоўнага дырыжора Нідэрландскага філарманічнага аркестра радыё. Яго дырыжорскі дэбют з Каралеўскім аркестрам Кансертгебау адбыўся 7 лістапада 1957 года, калі ён замяніў на канцэрце Карла Марыя Джуліні. Па раптоўнай смерці Эдуарда ван Бейнума ў 1959 годзе Хайтынк стаў галоўным дырыжорам Аркестру Кансертгебау. У перыяд ад 1961 да 1964 года падзяляў гэту пазіцыю з Ойгенам Ёхумам. Затым Хайтынк заставаўся аднаасобным галоўным дырыжорам да 1988 года, яго пераемнікам стаў Рыкарда Шаі. Ад 1999 года Хайтынк — ганаровы дырыжор Каралеўскага аркестра Кансертгебау.

За межамі Галандыі Хайтынк узначальваў Лонданскі філарманічны аркестр, у перыяд ад 1967 да 1979 года. Быў таксама музычным кіраўніком Глайндбарнскага опернага тэатра, Англія, ад 1978 да 1988 года. Займаў гэту ж пасаду ў Каралеўскім оперным тэатры Ковент Гардэн у Лондане ад 1987 да 2002 года. У перыяд 20022004 быў галоўным дырыжорам Дрэздэнскай оперы. У розны час кіраваў таксама Бостанскім сімфанічным аркестрам, Нацыянальным аркестрам Францыі, Венскім філарманічным аркестрам, Берлінскім філарманічным аркестрам. У цяперашні час з'яўляецца галоўным дырыжорам Чыкагскага сімфанічнага аркестра.

Хайтынк мае вялікі разнастайны рэпертуар, уключаючы ўсе сімфоніі Людвіга ван Бетховена, Іаганеса Брамса, Роберта Шумана, Пятра Чайкоўскага, Антона Брукнера, Густава Малера, Дзмітрыя Шастаковіча, Ральфа Воан-Уільямса. Вядомы як цудоўны інтэрпрэтатар французскіх кампазітараў Марыса Равеля і Клода Дэбюсі. Выбітнымі ёсць яго запісы ўсіх фартэпіянных канцэртаў Бетховена і Брамса з Клаўдзіа Арау.

У 1977 годзе Бернард Хайтынк быў узнагароджаны англійскай каралевай Елізабетай II Ордэнам Брытанскай імперыі, a ў 2002 — Ордэнам Кавалераў Славы.

7 лістапада 2006 года ў Кансертгебау адбыўся гала-канцэрт з нагоды 50-гадовага юбілею яго першага дырыжыравання Аркестрам Кансертгебау (Goud voor Haitink). У праграме былі Чацвертая сімфонія і Das Lied von der Erde Густава Малера.

У 2008 годзе адчынены новы будынак Амстэрдамскай кансерваторыі. Вялікая канцэртная зала ў гэтым будынку названа ў гонар Бернарда Хайтынка (Bernard Haitinkzaal).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]