У 1977 годзе — скончыў факультэт міжнародных адносін Кіеўскага дзяржуніверсітэта. З 1978 года працуе ў МЗС Венгрыі. 1980—1985 гг. — праца ў пасольстве Венгрыі ў Іране. 1985—1992 гг. — у савецкім аддзеле МЗС Венгрыі. У 1989—1990 гг. працаваў у сілах ААН у Намібіі. 1990—1992 гг. — дырэктар тэрытарыяльнага ўпраўлення МЗС Венгрыі па краінах СНД. У 1992—1997 гг. — намеснік пасла ў Грэцыі. З 1997 года працаваў у МЗС Венгрыі загадчыкам канцылярыі палітычнага дзяржсакратара, затым намеснікам начальніка тэрытарыяльнага ўпраўлення па краінах СНД. З 3 верасня2001 года ўзначальваў дыпмісію ва Украіне. Быў па сумяшчальніцтве акрэдытаваны ў Арменіі, Беларусі, Узбекістане. Да прызначэння на пасаду пасла ў Беларусі курыраваў у МЗС Венгрыі палітыку ў дачыненні Беларусі і Малдовы.
У шлюбе з украінкай. Мае дарослую дачку, якая жыве і працуе ў Венгрыі. Валодае рускай і англійскай мовамі, разумее ўкраінскую.