Фонд эканамічнай незалежнасці (Славакія)
Фонд эканамічнай незалежнасці | |
---|---|
Тып арганізацыі | дзяржаўная арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 11 ліпеня 1939 года |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1945 год |
Матчыная арганізацыя | Славацкі нацыянальны банк |
Фо́нд эканамі́чнай незале́жнасьці (славацк.: Fond hospodárskej samostatnosti) — славацкі фонд, які быў створаны, каб падтрымаць эканоміку тады яшчэ нядаўна ўтворанае Першай Славацкай Рэспублікі.
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]Намагаючыся дапамагчы эканоміцы Славацкай Дзяржавы, быў абвешчаны збор на т. зв. залаты скарб (славацк.: zlatý poklad). Верагодна першы штуршок да арганізацыі збору ўжо ў першыя месяцы 1939 годадала Цэнтральная ўправа Славацкае лігі ў Браціславе (славацк.: Ústredná správa Slovenskej ligy v Bratislave). Каб падтрымаць эканоміку і ажывіць гандаль, яна прапанавала стварыць «Нацыянальны фонд» (славацк.: Národný fond), у які буйныя кампаніі, дробныя прадпрымальнікі, дзяржаўная адміністрацыя і грамадзяне павінныя былі б зрабіць уклад. Такім чынам, на першым этапе кампанія мусіла сабраць мільён кронаў, а збор павінны быў здзяйсняцца цягам трох этапаў.
Урад Славацкай Рэспублікі, натхнёны гэтай прапановай, пасля кансультацыяў з міністэрствамі і абмеркавання са Славацкім нацыянальным банкам 11 ліпеня 1939 года ухваліў стварэнне «Фонда эканамічнае незалежнасці», у які (у адрозненьне ад першапачатковай прапановы) грамадзяне маглі б добраахвотна ўносіць каштоўныя металы , каштоўнасці і грашовыя сродкі. Аднак ёсць дакументы, якія даказваюць, што першыя ўклады ў фонд паступілі ў СНБ у траўні. Паводле гэтага рашэння, міністэрствы і кампетэнтныя органы былі абавязаныя перадаць у фонд усе залатыя вырабы, ювелірныя вырабы і іншыя каштоўнасці, якія ім належаць.
Фонд
[правіць | правіць зыходнік]Фондам кіраваў СНБ, і міністр фінансаў меў права маніпуляваць рэсурсамі фонда. Матэрыяльныя ахвяраванні сартаваліся і захоўваліся ў Галоўным офісе СНБ (славацк.: Hlavnom ústave SNB), дзе іх ацэньвала спецыяльная камісія экспертаў (славацк.: komisia odborníkov). Кожны ахвярадаўца, які зрабіў уклад не менш за 100 кронаў, атрымліваў стальны пярсцёнак з надпісам «Славацкая Дзяржава дзякуе» (славацк.: Slovenský štát ďakuje). Пярсцёнкі былі вырабленыя ў Дзяржаўным манетным двары ў Крэмніцы.
Існавала таксама прапаганда збору сродкаў. У верасні 1939 года СНБ наведаў прэм’ер-міністр Войцех Тука ў суправаджэнні чальцоў ураду, каб зрабіць ахвяраванні ў фонд. Гэтая падзея была знятая і выкарыстаная для прасоўваньня ў кінатэатрах. Збор ажыццяўляўся ў тры этапы: першы этап скончыўся 31 кастрычніка 1940 года, другі працягваўся да 31 ліпеня 1944 года, а апошні, трэці этап, быў абвешчаны 1 жніўня 1944 года. Частка атрыманых такім чынам сродкаў была выкарыстаная ў пагашэнні дзяржаўную пазыку, а астатняе накіроўвалася ў дзяржаўны рэзерв. Дзякуючы гэтым зборам СНБ сабраў больш за 7 тонаў золата.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Mgr. Miloš Mazúr. SLOVENSKÁ NÁRODNÁ BANKA (1939-1945)(славацк.) // ODBORNÝ BANKOVÝ ČASOPIS. — 1996. — С. 9—10.