Формула Рэзерфарда
Выгляд
Фо́рмула Рэ́зерфарда — выраз, які вызначае эфектыўнае сячэнне рассеяння нерэлятывісцкіх зараджаных кропкавых часціц, якія ўзаемадзейнічаюць паводле закону Кулона.
У сістэме цэнтра інерцыі сутыкнутых часціц формула Рэзерфарда мае выгляд
дэе dσ/dΩ — сячэнне рассеяння ў адзінкавы прасторавы вугал, θ — вугал рассеяння, m=m1m2/(m1+m2) — прыведзеная маса , m1 і m2 — масы сутыкнутых часціц і v — іх адносная скорасць, Z1e і Z2e — электрычныя зарады гэтых часціц, e — элементарны электрычны зарад.
Формула атрымана Э. Рэзерфардам пры аналізе доследаў па рассеянні α-часціц (1911) і адыграла вызначальную ролю пры фарміраванні навуковых уяўленняў аб будове атамаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэзерфарда формула // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 559. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Резерфорда формула // Физическая энциклопедия.