Форум «Азія — Еўропа»
Форум «Азія — Еўропа» | |
---|---|
АСЕМ | |
|
|
Тып арганізацыі | сход[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1 сакавіка 1996 |
Член у |
51 дзяржава, 2 міжнародныя арганізацыі |
aseminfoboard.org | |
![]() |
Форум «Азія — Еўропа» (англ.: Asia–Europe Meeting, ASEM, АСЕМ) — міжнародны форум для супрацоўніцтва краін Азіі, Еўропы і Акіяніі. Ідэя канферэнцыі ўзнікла пасля завяршэння Халоднай вайны з мэтай збліжэння краін Еўразіі. У 1994 Францыя і Сінгапур зрабілі прапанову правесці міжрэгіянальны саміт, якая ажыццявілася 1 сакавіка 1996, калі ў Бангкоке, Тайланд сустрэліся лідары краін Еўрапейскага саюза, АСЕАН, прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі, а таксама Японіі, Кітая і Паўднёвай Карэі.
Трыма апорамі форума з’яўляюцца палітычная (міжнародны тэрарызм, ЗМЗ, міграцыі і права чалавека), эканамічная (развіццё гандлю, інвестыцыі, інфармацыйныя тэхналогіі) і сацыяльная, культурная і адукацыйная апора (садзейнічанне разнастайнасці культур, аб’яднанне прастор вышэйшай адукацыі Еўропы і Азіі). Таксама пры канферэнцыі дзейнічае тры падфорума: Парламенцкае партнёрства (дэпутаты парламентаў), Бізнэс-форум (бізнэсмены) і Форум народаў (актывісты няўрадавых арганізацый). Акрамя гэтага, пры АСЕМ працуе пастаянны некамерцыйны Фонд Азіі і Еўропы, які займаецца праектамі ў вобласці культуры, эканомікі, адукацыі, адміністрацыі, аховы здароўя і ўстойлівага развіцця.
Саміты
[правіць | правіць зыходнік]Саміты з удзелам глаў дзяржаў і ўрадаў праводзяцца кожныя два гады пачаргова ў Еўропе і Азіі.
Бангкок, Тайланд: 1-2 сакавіка 1996
Лондан, Вялікабрытанія: 3-4 красавіка 1998
Сеул, Паўднёвая Карэя: 20-21 кастрычніка 2000
Капенгаген, Данія: 22-24 верасня 2002
Ханой, В’етнам: 8-9 кастрычніка 2004
Хельсінкі, Фінляндыя: 10-11 верасня 2006
Пекін, Кітай: 24-25 кастрычніка 2008
Брусель, Бельгія: 5-6 кастрычніка 2010
В’енцьян, Лаос: 5-6 лістапада 2012
Мілан, Італія: 16-17 кастрычніка 2014
Уланбатар, Манголія: 15-16 ліпеня 2016
Брусель, Бельгія: 18-19 кастрычніка 2018
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва (АЦЭС) — падобны форум для дзяржаў Ціхаакіянскага рэгіёна