Франс Мазерэль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франс Мазерэль
нідэрл.: Frans Masereel
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 ліпеня 1889(1889-07-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1972(1972-01-03)[4][1][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Лаўра Макль-Мазерэль[d]
Род дзейнасці мастак-гравёр, мастак, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва, ілюстратар, wood engraver, рысавальнік
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франс Мазерэль (30 ліпеня 1889 — 3 студзеня 1972) — бельгійскі мастак, прадстаўнік левага экспрэсіянізму, майстар вялікіх графічных цыклаў-«раманаў».

Нарадзіўся ў Бланкенбергэ (Заходняя Фландрыя) 30 ліпеня 1889 года. Вучыўся ў генцкай Акадэміі мастацтваў (1907—1908). З 1909 года жыў у Англіі, Германіі, Швейцарыі, але пераважна ў Францыі. Тройчы (у 1935—1937 і 1958) наведваў СССР. У гады Першай сусветнай вайны зблізіўся ў Жэневе з Рамэнам Раланам, далучыўшыся да групы пісьменнікаў-антымілітарыстаў. Змяшчаў свае малюнкі ў іх часопісе «Ліст» («La Feuille») і іншых перыядычных выданнях левага накірунку, выпрацаваўшы сваю графічную мову, заснаваную на моцных чорна-белых кантрастах і гэтак жа кідкай і рытарычнай «чорна-белай» сімволіцы сацыяльнага дабра і зла .

Асноўнай эстампнай тэхнікай, якую выкарыстоўваў мастак даволі рана, стала ксілаграфія. Ф. Мазерэль праславіўся вялікімі ксілаграфічнымі серыямі, якія часцей за ўсё складалі аб’яднаныя адной тэмай «раманы ў карцінках». Першай яго працай стаў цыкл «25 вобразаў запалу чалавечага» (1918). Адным з найбольш вядомых ксілаграфаваных зборнікаў мастака з’яўляецца «Горад» (Die Stadt; 1925, пасля некалькі разоў перавыдаваўся). Выступаў Мазерэль і ў ролі мастака-ілюстратара літаратурных твораў сваіх сучаснікаў, у прыватнасці, раманаў Барбюса, Цвейга і інш.; найвядомая яго праца ў гэтай галіне — эпіка-лірычныя ілюстрацыі да «Жану-Крыстофу» Рамэна Ралана (1925—1927).

Зноскі

  1. а б Frans Masereel — 2006.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
  3. а б Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
  4. Frans Masereel