Франсіска Галан Радрыгес
Франсіска Галан Радрыгес | |
---|---|
Дата нараджэння | 1902[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1971[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] |
Род войскаў | Народная армія Іспанскай Рэспублікі |
Званне | генерал |
Бітвы/войны |
Франсіска Галан Радрыгес (ісп.: Francisco Galán Rodríguez; 1902[1], Сан-Фернанда, Андалусія — 1971[1], Буэнас-Айрэс) — палкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Брат генерала Хасэ Марыі Галана і капітана Ферміна Галана.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сям’і ваеннага. У вельмі раннім узросце ён страціў свайго бацьку, унтэр-афіцэра іспанскага флоту.
На 1936 год быў лейтэнантам грамадзянскай гвардыі ў адстаўцы. У першыя месяцы грамадзянскай вайны падтрымаў рэспубліканцаў і служыў ваенным інструктарам Антыфашысцкіх рабоча-сялянскіх атрадаў, створаных Камуністычнай партыяй Іспаніі[2].
Далей прызначаны кіраўніком калоны рэспубліканскіх апалчэнцаў[3]. Удзельнічаў у арганізацыі Пятага палка, быў адным з яго камандзіраў[4].
З лістапада 1936 года прымаў удзел у абароне Мадрыда, у ходзе якой быў паранены. Прызначаны камандуючым 22-й змешанай брыгадай. З сакавіка кіраваў 39-й дывізіяй. У сярэдзіне мая быў накіраваны Генеральным штабам арміі на Паўночны фронт, а ў ліпені ўзначаліў 4-ю Баскскую дывізію (пазней перайменаваную ў 51-ю). У канцы жніўня прызначаны камандзірам рэшткаў разбітага XIV армейскага корпуса[5][6].
У лютым 1938 года Галан кіраваў войскамі XX армейскага корпуса ў ходзе Тэруэльскай аперацыі. Далей працаваў на пасадзе камандуючага XI армейскага корпуса, са снежня — XII.
У сакавіку 1939 года стаў камандзірам ваенна-марской базы ў Картахене[7], дзе неўзабаве пачалося паўстанне[8], пасля якога адправіўся ў эміграцыю[9].
Першы час знаходзіўся у французскім пратэктараце Туніс у лагеры для інтэрніраваных. У красавіку, дзякуючы французскаму дэпутату-камуністу, пакінуў лагер[10]. Выехаў у Чылі, а потым у Аргенціну, дзе кіраваў некалькімі выдавецтвамі[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Francisco Galán Rodríguez // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Francisco J. Romero Salvadó (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War, Scarecrow Press, pág. 139
- ↑ Hugh Thomas (1976). La Guerra Civil española. Barcelona: Grijalbo, pág. 349
- ↑ Marco Antonio de la Ossa (2011). La música en la guerra civil española, Universidad de Castilla-La Mancha, pág. 277
- ↑ Ramón Salas Larrazábal (2006). Historia del Ejército Popular de la República, La Esfera de los Libros, pág. 2490
- ↑ Francisco J. Romero Salvadó (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War, Scarecrow Press, pág. 140
- ↑ Ángel Bahamonde Magro, Javier Cervera Gil (1999). Así terminó la guerra de España. Marcial Pons, pp. 340–342
- ↑ Ángel Viñas, Fernando Hernández Sánchez (2009). El desplome de la República, Barcenona, pág. 274
- ↑ Ángel Viñas, Fernando Hernández Sánchez (2009). El desplome de la República, Barcenona, pp. 275-276
- ↑ Victoria Fernández Díaz (2009). El exilio de los marinos republicanos, Universidad de Valencia, pág. 155
- ↑ Victoria Fernández Díaz (2009). El exilio de los marinos republicanos, Universidad de Valencia, pág. 157
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Thomas, Hugh (1967). La Guerra Civil Española, París : Ruedo Ibérico.
- Salas Larrazábal, Ramón (2006). Historia del Ejército Popular de la República. Madrid, La Esfera de los libros. 84-9734-465-0.
- Bahamonde Magro, Ángel; Cervera Gil, Javier (2000). Así terminó la Guerra de España, Madrid: Marcial Pons, Ediciones de Historia. ISBN 9788495379092.