Перайсці да зместу

Францішак Дунін-Раецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Дунін-Раецкі
Лебедзь
Лебедзь
маршалак шляхты Навагрудскага павета
1821 — 1824

Род Раецкія[d]
Жонка Барбара з Межаеўскіх[d]
Дзеці Людвіка з Раецкіх[d] і Юзэфа з Дунін-Раецкіх[d]

Францішак Дунін-Раецкі (польск.: Franciszek Dunin-Rajecki; каля 1780 — ?) — дзяржаўны службовец.

Паходзіў са шляхецкага роду Дунін-Раецкіх герба «Лебедзь».

У 1821—1824 годзе займаў пасаду маршалка шляхты Навагрудскага павета[1].

Капліца-пахавальня Раецкіх. Н. Орда, 1864—76 гг.

У 1817 годзе Францішак Раецкі пабудаваў у Райцы, на дамінуючым пагорку насупраць сядзібы, капліцу-пахавальню роду Раецкіх (цяпер царква). У памяць пра сына Атона, які памёр ва ўзросце 17 гадоў, паставіў у Райцы каменны слуп з выявай герба «Лебедзь»[2].

Пахаваны ў крыпце радавой капліцы-пахавальні.

Радавы маёнтак Райца перайшоў у спадчыну да старэйшай дачкі Людвікі, якая прынесла яго Верашчакам[3].

У шлюбе з Барбарай з Мержаеўскіх (нар. каля 1780) меў дзяцей:

Зноскі

  1. Сяргей Токць. Спісы маршалкаў шляхты Гарадзенскай губерні ў XIX ст. (паводле Люцыяна Шчукі). // Герольд Litherland.- № 3-4 (3) — Горадня, 2001
  2. Адрадзіць старую сядзібу… № 22 (1513) 29.05.2021 — 04.06.2021 г(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2022. Праверана 9 чэрвеня 2022.
  3. а б в г д Н. А. Ковалевич. Усадьба в деревне Райца: история и современность
  4. Aftanazy R. Materiały do dziejόw rezydencji. T. II A. Warszawa, 1993. S. 327.