Напалеон Орда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Напалеон Орда
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:

Напалеон Мацей Тадэвуш Орда

Дата нараджэння:

11 лютага 1807(1807-02-11)

Месца нараджэння:

в. Варацэвічы, Пінскі павет, Мінская губернія, Расійская імперыя

Дата смерці:

26 красавіка 1883(1883-04-26) (76 гадоў)

Месца смерці:

Варшава, Расійская імперыя

Жанр:

жывапіс (малюнак)

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Напалеон Орда (польск.: Napoleon Mateusz Tadeusz Orda; 11 лютага 1807, в. Варацэвічы на Піншчыне — 26 красавіка 1883, Варшава, Польшча, Расія) — беларускі і пoльскі мастак, кампазітар, піяніст і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў радавым маёнтку Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне на Берасцейшчыне) у сям’і палескай шляхты. Яго бацька — Міхал, паводле адукацыі інжынер-фартыфікатар, амаль увесь час працаваў на будаўніцтве дарог і каналаў, у час падзелаў Рэчы Паспалітай з'яўляўся маршалкам Кобрынскага павета.

Пачатковую адукацыю мастак атрымаў у родным доме. З існых крыніц дакладна невядома[1] ці былі ў іх доме гувернёры, хутчэй за ўсё так, але галоўным яго выхавальнікам і дарадцай на працягу ўсяго жыцця была маці — Юзафіна — дачка пінскага суддзі і мечніка Тадэвуша Бутрымовіча. Яна валодала французскай мовай і была таленавітай піяністкай[1]. Юзафіна вучалася гульні на клавіры ў запрошанага ў нясвіжскі тэатр чэшскага кампазітара і клавеініста Францішка Яржомбкі[2]. А першыя ўрокі ігры на фартэпіяна свайму сыну, будучаму кампазітару, яна дала сама.

Далейшае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Свіслацкую гімназію. У 1823 г. паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Але за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране» быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831, пасля падаўлення якога эміграваў у Францыю. Там пазнаёміўся з Фрэдэрыкам Шапенам, у якога браў урокі музыкі. Напісаў шэраг твораў для фартэпіяна (рамансы, паланэзы, серэнады, мазуркі). У сярэдзіне 1830-х гадоў — дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім універсітэце. З 1856 жыве ў Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі, Літвы і Украіны.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.

Уплыў на культуру[правіць | правіць зыходнік]

Выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, замалёванныя Напалеонам Ордаю, былі выкарыстаны дзеля афармлення беларускіх грашовых купюраў.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Л. М. Несцярчук. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны : кніга-альбом — Мн.: Маст. літ., 2009. — С. 18.
  2. Дадиомова О. Указ. соч. С. 113.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons