Францішак Печка
Францішак Печка | |
---|---|
польск.: Franciszek Pieczka | |
Род дзейнасці | акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1928[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 2022[3] (94 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Францішак Максіміліян Печка (польск.: Franciszek Maksymilian Pieczka; 18 студзеня 1928, Годаў, Вадзіслаўскі павет — 23 верасня 2022, Варшава) — польскі акцёр тэатра і кіно. Шырокую папулярнасць яму прынесла роля Густліка ў серыяле «Чатыры танкісты і сабака».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 студзеня 1928 года ў сялянскай сям’і.
Адвучыўшыся год у тэхнікуме на электратэхнічным факультэце, пакінуў родны край і з’ехаў у Варшаву, дзе паступіў у тэатральнае вучылішча.
У 1954 годзе скончыў Вышэйшае дзяржаўнае тэатральнае вучылішча. У тым жа годзе сыграў сваю першую ролю (немец-патрульны ў першай карціне Анджэя Вайды «Пакаленне»). Пачаў сваю тэатральную кар’еру з тэатра ў горадзе Еленя-Гура. Выступаў у кракаўскім Народным тэатры, у 1970 годзе перабраўся ў Варшаву. У 1974—2015 гадах — акцёр варшаўскага Тэатра Паўшэхны.
Памёр 29 верасня 2022 года ў Варшаве.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Пакаленне (1954).
- Чатыры танкісты і сабака (шматсерыйны фільм, 1966).
- Шнар (1976).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Franciszek Pieczka // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Franciszek Pieczka // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ https://web.archive.org/web/20220923181651/https://www.onet.pl/informacje/onetwiadomosci/franciszek-pieczka-nie-zyje-wybitny-aktor-mial-94-lata/zhq3h78,79cfc278 Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 12 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Францішак Печка
- Асобы
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Польшчы
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Варшаве
- Выпускнікі Тэатральнай акадэміі імя Аляксандра Зельвяровіча
- Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
- Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы