Францішак Янаўх
Францішак Янаўх | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 верасня 1931[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 2024[3][4] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ada Kolmanová[d][8] |
Дзеці | Katerina Janouch[d] |
Род дзейнасці | пісьменнік, фізік, вучоны-ядзершчык, публіцыст, перакладчык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | ядзерная фізіка[9], публіцыстыка[9], дыпламатыя[9], dissent[d][9] і самвыдат[9] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франці́шак Янаўх (чэшск.: František Janouch, *22 верасня 1931, Ліса-над-Лабем, Чэхія) — чэшскі і шведскі ядзерны фізік, аўтар папулярных навуковых твораў. Доктар прыродных навук, кандыдат навук, доктар і прафесар двух украінскіх універсітэтаў[11]. Заснавальнік і старшыня Фонда Хартыі-77 .
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ падчас навучання ў сярэдняй школе ўступіў у 1948 годзе ў КПЧ.
Вышэйшую адукацыю атрымліваў у СССР, скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. Пасля навучаўся ў аспірантуры, абараніў кандыдацкую дысертацыю ва ўніверсітэце імя Ламаносава ў Маскве.
Вярнуўшыся ў Чэхаславакію, быў загадчыкам аддзялення тэарэтычнай ядзернай фізікі Інстытуту ядзернай фізікі ў Ржэжы, старшынёй тамтэйшай арганізацыі КПЧ і дацэнтам матэматычна-фізічнага факультэта Карлавага ўніверсітэта ў Празе. Быў адным з заснавальнікам Еўрапейскага фізічнага таварыства і намеснікам яго выканаўчага сакратара.
У 1970 годзе па палітычных матывах быў звольнены з працы, і яму было забаронена выкладаць у Карлавым універсітэце. Пасля шматлікіх міжнародных пратэстаў атрымаў у 1974 дазвол на выезд за мяжу. Працаваў спярша ў інстытуце Нільса Бора ў Капенгагене, пасля прыняў прапанову Шведскай каралеўскай акадэміі навук стаць яе гасцюючым прафесарам. Пасля сканчэння прафесуры шведскія ўлады прапанавалі яму месца навуковага супрацоўніка ў Стакгольме. Чытаў лекцыі ў дзясятках універсітэтах краін Еўропы, ЗША і Азіі; у 1985 стаў прафесарам і сябрам рады навуковых радаў, а таксама пачаў выкладаць ва ўніверсітэце Гётэ ў Франкфурце.
У 1975 годзе быў пазбаўлены чэшскага грамадзянства, ад 1979 года грамадзянін Швецыі, у 1990 чэшскае грамадзянства яму вернутае.
У 1978 у Стакгольме стаў адным з сузаснавальнікаў Фонда Хартыі-77, якую ўзначальвае да цяперашняга часу.
У 1992 быў паслом Чэхаславакіі і кіраўніком чэшскай дэлегацыі на Хельсінкскай канферэнцыі. У 1996—2000 прадстаўляў Еўрапейскі Саюз у Кіеве як еўрапейскі намеснік кіраўніка праекту «Цэнтр навукі і тэхналогій ва Украіне».
У цяперашні час з'яўляецца старшынёй Фонда Хартыі-77, абраным сябрам сойму Акадэміі навук Чэхіі, сябрам навуковых радаў шэрагу інстытуцыяў. Выступае на публіцы, каментуе і публікуе, між іншага і папулярныя навуковыя артыкулы ў часопісе «Vesmír» (бел.: Сусвет). Апублікаваў каля сотні навуковых прац і некалькі сотняў навукова-папулярных і палемічных артыкулаў. Аўтар, суаўтар ці рэдактар некалькіх дзясяткаў кніг, апублікаваных у розных краінах.
Дачка Кацярына (*1964) — шведская пісьменніца, журналістка, жыве ў Стакгольме.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ František Janouch // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ https://www.idnes.cz/zpravy/domaci/frantisek-janouch-umrti-nadace-charty-77-cesko-svedsko-stockholm.A240112_112247_domaci_ihal — 2024.
- ↑ https://www.kontobariery.cz/O-nas/Aktuality/Zemrel-Frantisek-Janouch,-zakladatel-Nadace-Charty — 2024.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ https://www.idnes.cz/zpravy/domaci/frantisek-janouch-umrti-nadace-charty-77-cesko-svedsko-stockholm.A240112_112247_domaci_ihal
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 26 сакавіка 2017.
- ↑ Bez Františka Janoucha ani moře nešplouchá: Františku Janouchovi k narozeninám / пад рэд. V. Prečan — Praha: 2016. — 252 с. — ISBN 978-80-906181-1-4
- ↑ а б в г д Czech National Authority Database Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ COURAGE Registry
- ↑ krátký životopis na Janouchově blogu na blog.aktualne.centrum.cz
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Жыццяпіс Архівавана 24 снежня 2010. (паўн.-саам.) на старонцы Імігранцкага інстытута
- Блог Францішка Янаўха (чэшск.) на Aktuálně.cz