Фрыдрых VI Швабскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдрых VI Швабскі
ням.: Friedrich VI von Schwaben
Фрыдрых, герцаг Швабіі. Частка сярэдневяковай мініяцюры ў «Хроніцы Вельфаў».
Фрыдрых, герцаг Швабіі.
Частка сярэдневяковай мініяцюры ў «Хроніцы Вельфаў».
Сцяг герцаг Швабіі
1170 — 1191
Папярэднік Фрыдрых V
Пераемнік Конрад II

Нараджэнне 16 красавіка 1167
Смерць 20 студзеня 1191 (23 гады)
Месца пахавання
Род Гогенштаўфены
Імя пры нараджэнні Конрад
Бацька Фрыдрых I Барбароса
Маці Беатрыс I
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых VI Швабскі[1] (ням.: Friedrich VI von Schwaben) ці Фрыдрых VI фон Гогенштаўфен (ням.: Friedrich VI von Schwaben; 16 красавіка 1167, Мадыльяна, Італія — 20 студзеня 1191, Ака) — герцаг Швабіі з 1169 года, трэці сын Фрыдрыха Барбаросы і Беатрыс I Бургундскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пры нараджэнні атрымаў імя Конрад. Але ў 1169 годзе памёр пяцігадовы Фрыдрых V, старэйшы сын імператара Фрыдрыха Барбаросы, які насіў тытул герцага Швабіі. У 1170 годзе імператар перадаў тытул герцага Швабіі свайму трэцяму сыну, які атрымаў пры гэтым імя Фрыдрых.

20 мая 1184 года Фрыдрых у час святкавання ў Майнцы імператарскім дваром Тройцы быў разам са сваім старэйшым братам Генрыхам прысвечаны ў рыцары.

27 сакавіка 1188 года Фрыдрых абавязаўся разам з бацькам прыняць удзел у Трэцім крыжовым паходзе. 11 мая 1189 года ён разам з арміяй крыжакоў выступіў з Рэгенсбурга. Па дарозе ў Венгрыі ён заручыўся з Канстанцыяй (1177—1240)[2], дачкой венгерскага караля Белы III.

Пасля гібелі 10 чэрвеня 1190 года яго бацькі, імператара Фрыдрыха Барбаросы, які патануў у рацэ Салеф, Фрыдрых прыняў камандаванне германскай арміяй крыжакоў. Хоць большая частка крыжакоў пакінула яго армію і адплыла праз Антыёхію на радзіму, Фрыдрых з астатняй арміяй выступіў у кірунку да Іерусаліма. У Трыпалі шматлікія крыжакі захварэлі на малярыю, з-за чаго армія Фрыдрыха яшчэ больш скарацілася. У пачатку кастрычніка 1190 года ён прыбыў да абложанага горада Ака (Акра), дзе і памёр 20 студзеня 1191 года ад малярыі. Пасля яго смерці рэшткі германскіх крыжакоў пакінулі Святую зямлю.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. У старых крыніцах яго называлі Фрыдрых V і лічылі старэйшым сынам Фрыдрыха Барбаросы. Аднак цяпер усталявана, што ў яго быў старэйшы брат (Фрыдрых V), які памёр у пяцігадовым узросце. Таму ў сучаснай літаратуры ён для адрознення ад брата часцей пазначаецца як Фрыдрых VI.
  2. У 1199 годзе яна стала жонкай Пржэмысла Отакара I, караля Чэхіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Engels, Odilo. Die Staufer. — Stuttgart, Berlin, Köln: W. Kohlhammer, 1972. — P. 94, 108. — ISBN 3-17-015157-6.
  • Schwarzmeier H. Friedrich V., Herzog von Schwaben // Lexikon des Mittelalters, Bd. 4, Sp. 960f.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]