Генрых IX Чорны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых IX Чорны
ням.: Heinrich IX. der Schwarze
Генрых IX Баварскі і яго жонка Вульфхільда. Мініяцюра з «Гісторыі Вельфаў» (канец XII стагоддзя)
Генрых IX Баварскі і яго жонка Вульфхільда. Мініяцюра з «Гісторыі Вельфаў» (канец XII стагоддзя)
герцаг Баварыі
24 лістапада 1120 — 1126
Папярэднік Вельф V
Пераемнік Генрых X Горды

Нараджэнне каля 1075[1]
Смерць 13 снежня 1126
Месца пахавання
Род Вельфы
Бацька Вельф IV[d]
Маці Юдыт Фландрская[d]
Жонка Вульфгільда Саксонская[d][3][4]
Дзеці Генрых X Горды, Юдыт Баварская[d][3], Вельф VI[d][5], Конрад Баварскі[d][5], Сафія Баварская[d][5], Мацільда Баварская[d][5] і Wolfhilde of Bavaria[d][5]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых IX Чорны (ням.: Heinrich IX. der Schwarze; каля 1074, замак Равенсбург, Альтдорф — 13 снежня 1126) — герцаг Баварыі з 1120 года, малодшы сын герцага Баварыі Вельфа IV і Юдыт Фландрскай. Мянушка «Чорны» з’явілася ў гістарыяграфіі ў XIII стагоддзі, абавязаны ён яму быў тым, што ў канцы жыцця стаў манахам і насіў чорную манаскую рызу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся Генрых каля 1074 года.

Як яго бацька і старэйшы брат Вельф V, Генрых браў удзел у барацьбе за інвестытуру. Першапачаткова Вельфы былі сярод праціўнікаў імператара Генрыха IV. Але ў 1096 годзе Вельф IV прымірыўся з імператарам, пасля чаго яму была вернутая Баварыя.

Генрых Чорны заставаўся верным імператару Генрых IV да паўстання ў 1104 годзе супраць яго спадчынніка, будучага імператара Генрыха V. У адрозненне ад старэйшага брата Вельфа V, Генрых Чорны падтрымаў паўстанне.

Генрых Чорны ў Weingartener Stiftungsbuchlein (1510)

Генрых Чорны быў у шлюбе са старэйшай дачкой герцага Саксоніі Магнуса, апошняга прадстаўніка дынастыі Білунгаў. Магнус памёр у 1106 годзе. Паколькі ён не меў сыноў, то першымі прэтэндэнтамі на тытул герцага былі Генрых Чорны і граф Баленштэта Атон Багаты (муж другой дачкі Магнуса). Аднак Генрых V не быў зацікаўлены ва ўсталяванні ў Саксоніі моцнай улады, таму ён абыйшоў абодвух прэтэндэнтаў, прызначыўшы новым герцагам графа Лотара Суплінбургскага. Аднак большую частку асабістых уладанняў Білунгаў у Саксоніі атрымаў у спадчыну Генрых Чорны.

У 1115 годзе памерла магутная маркграфіня Мацільда Тасканская. Яна завяшчала свае ўладанні Папе, аднак на яе спадчыну прад’явіў прэтэнзіі імператар, які жадаў далучыць багатыя ўладанні. Падставай паслужыла тое, што многія ўладанні Мацільды былі імперскім ленам. Акрамя таго, Генрых V быў сваяком Мацільды. Пры гэтым на спадчыну мог прэтэндаваць і Вельф V як былы муж Мацільды. Асцерагаючыся, што вернасць Вельфа V можа пахіснуцца, Генрых V гарантаваў, што спадчыннікам бяздзетнага герцага ў Баварыі будзе яго брат Генрых Чорны. У лютым імператар адправіўся ў Італію, разам з ім адправіўся і Генрых Чорны. У выніку паходу Генрыху V удалося авалодаць спадчынай Мацільды.

Вельф V памёр у 1120 годзе, яго спадчыннікам стаў Генрых Чорны.

У 1122 годзе Генрых Чорны ўдзельнічаў у падпісанні Вормскага канкардата.

У 1125 годзе памёр імператар Генрых V, які не пакінуў сыноў. Тым часам Генрых дзякуючы ўдалым дынастычным шлюбам дочак, а таксама багатым уладанням у Баварыі і Саксоніі, быў адным з самых магутных імперскіх князёў. Асноўным прэтэндэнтам на германскую карону лічыўся герцаг Швабіі Фрыдрых II Аднавокі, пляменнік памерлага імператара з боку маці. Але кандыдатура Фрыдрыха не задавольвала многіх царкоўных князёў, у першую чаргу — архібіскупа майнцкага Адальберта I фон Саарбрукен. Царкоўныя іерархі асцерагаліся, што Фрыдрых працягне царкоўную палітыку Саліяў. У выніку Адальберт 24 жніўня склікаў у Майнцы рэйхстаг, на якім акрамя Фрыдрыха былі высунуты яшчэ два кандыдаты — маркграф Леапольд III Аўстрыйскі і герцаг Лотар Саксонскі[6].

Паколькі Фрыдрых Швабскі быў у шлюбе з дачкой Генрыха Чорнага, то ён разлічваў на падтрымку цесця. Першапачаткова Генрых сапраўды падтрымліваў кандыдатуру Фрыдрыха. Аднак 25 жніўня каралём быў абвешчаны Лотар. Супраць гэтага выступілі баварцы, але нечакана Лотара падтрымаў іх герцаг Генрых Чорны. Верагодна прычынай падтрымкі паслужыла тое, што Генрых ужо тады дамовіўся з Лотарам пра шлюб свайго сына Генрыха з адзінай дачкой і спадчынніцай Лотара, дзякуючы чаму Вельфы змаглі б атрымаць пасля смерці Лотара Саксонію[7]. У выніку 30 жніўня Лотар быў афіцыйна абвешчаны каралём і 13 верасня яго каранавалі ў Ахене. Падтрымка Генрыхам праціўніка Фрыдрыха Швабскага ў будучым сталі прычынай канфлікту паміж Вельфамі і Гогенштаўфенамі[6].

У 1126 годзе Генрых Чорны, каб не быць абавязаным выступаць супраць зяця, які не прызнаў абранне Лотара, прыняў манаскі сан і адрокся ад свайго тытула. Паколькі старэйшы сын Генрыха, Конрад, верагодна быў фізічна слабым і хваравітым, то для яго была вызначана духоўная кар’ера. Прыняў манаства і памёр раней бацькі падчас паломніцтва ў Іерусалім. Герцагам Баварыі быў абвешчаны другі сын Генрыха Чорнага — Генрых Горды.

У манастыры Генрых Чорны прабыў нядоўга. Ён памёр 13 снежня 1126 года ў замку Равенсбург у Альтдорфе. Яго жонка Вульфхільда перажыла мужа ненадоўга, яна памерла 29 снежня. Генрыха і яго жонку пахавалі ў Вайнгартэнскім манастыры.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: Вульфхільда Саксонская (каля 1075 — 29 снежня 1126), дачка герцага Саксоніі Магнуса і Ульфхільды Нарвежскай. Дзеці:

Таксама ў Генрыха быў незаконнанароджаны сын ад невядомай палюбоўніцы:

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. а б Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в г д Lundy D. R. The Peerage
  6. а б Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф. Священная Римская империя: эпоха становления. — С. 320—321.
  7. Сам шлюб адбыўся ўжо пасля смерці Генрыха Чорнага — у 1127 годзе.
  8. Konrad von Bayern (ням.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]