Фрыдрых VI Швабскі
Фрыдрых VI Швабскі ням.: Friedrich VI von Schwaben | |||
![]() | |||
Фрыдрых, герцаг Швабіі. Частка сярэдневяковай мініяцюры ў «Хроніцы Вельфаў». | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1170 — 1191 | |||
Папярэднік | Фрыдрых V | ||
Пераемнік | Конрад II | ||
Дзейнасць | арыстакрат | ||
Нараджэнне | 16 красавіка 1167 | ||
Смерць | 20 студзеня 1191 (23 гады) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Род Гогенштаўфенаў | ||
Імя пры нараджэнні | Конрад | ||
Бацька | Фрыдрых I Барбароса | ||
Маці | Беатрыс I | ||
Фрыдрых VI Швабскі[1] (ням.: Friedrich VI von Schwaben) ці Фрыдрых VI фон Гогенштаўфен (ням.: Friedrich VI von Schwaben; 16 красавіка 1167, Мадыльяна, Італія — 20 студзеня 1191, Ака) — герцаг Швабіі з 1169 года, трэці сын Фрыдрыха Барбаросы і Беатрыс I Бургундскай.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пры нараджэнні атрымаў імя Конрад. Але ў 1169 годзе памёр пяцігадовы Фрыдрых V, старэйшы сын імператара Фрыдрыха Барбаросы, які насіў тытул герцага Швабіі. У 1170 годзе імператар перадаў тытул герцага Швабіі свайму трэцяму сыну, які атрымаў пры гэтым імя Фрыдрых.
20 мая 1184 года Фрыдрых у час святкавання ў Майнцы імператарскім дваром Тройцы быў разам са сваім старэйшым братам Генрыхам прысвечаны ў рыцары.
27 сакавіка 1188 года Фрыдрых абавязаўся разам з бацькам прыняць удзел у Трэцім крыжовым паходзе. 11 мая 1189 года ён разам з арміяй крыжакоў выступіў з Рэгенсбурга. Па дарозе ў Венгрыі ён заручыўся з Канстанцыяй (1177—1240)[2], дачкой венгерскага караля Белы III.
Пасля гібелі 10 чэрвеня 1190 года яго бацькі, імператара Фрыдрыха Барбаросы, які патануў у рацэ Салеф, Фрыдрых прыняў камандаванне германскай арміяй крыжакоў. Хоць большая частка крыжакоў пакінула яго армію і адплыла праз Антыёхію на радзіму, Фрыдрых з астатняй арміяй выступіў у кірунку да Іерусаліма. У Трыпалі шматлікія крыжакі захварэлі на малярыю, з-за чаго армія Фрыдрыха яшчэ больш скарацілася. У пачатку кастрычніка 1190 года ён прыбыў да абложанага горада Ака (Акра), дзе і памёр 20 студзеня 1191 года ад малярыі. Пасля яго смерці рэшткі германскіх крыжакоў пакінулі Святую зямлю.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ У старых крыніцах яго называлі Фрыдрых V і лічылі старэйшым сынам Фрыдрыха Барбаросы. Аднак цяпер усталявана, што ў яго быў старэйшы брат (Фрыдрых V), які памёр у пяцігадовым узросце. Таму ў сучаснай літаратуры ён для адрознення ад брата часцей пазначаецца як Фрыдрых VI.
- ↑ У 1199 годзе яна стала жонкай Пржэмысла Отакара I, караля Чэхіі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Engels, Odilo. Die Staufer. — Stuttgart, Berlin, Köln: W. Kohlhammer, 1972. — P. 94, 108. — ISBN 3-17-015157-6.
- Schwarzmeier H. Friedrich V., Herzog von Schwaben // Lexikon des Mittelalters, Bd. 4, Sp. 960f.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Фридрих V, герцог швабский // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Friedrich VI. Herzog von Schwaben (1170—1191) (ням.) . Genealogie des Mittelalters. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2008. Праверана 13 снежня 2012.
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1167 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Фарлі-Чэзена
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 1191 годзе
- Памерлі ў Ака
- Пахаваныя ў Ізраілі
- Род Гогенштаўфенаў
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мадыльяне
- Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
- Герцагі швабскія
- Удзельнікі Трэцяга крыжовага паходу
- Памерлі ад малярыі