Перайсці да зместу

Футуна (востраў, Вануату)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футуна
бісл. Futuna
Характарыстыкі
Плошча13 км²
Найвышэйшы пункт666 м
Насельніцтва535 чал. (2009)
Шчыльнасць насельніцтва41,15 чал./км²
Размяшчэнне
19°32′ пд. ш. 170°13′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Футуна (востраў, Вануату) (Вануату)
Футуна
Футуна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Футу́на (бісл.: Futuna) — самы ўсходні востраў Вануату. Плошча — 13 км². Населены палінезійцамі-футуна. Насельніцтва (2009) — 535 чал.

Востраў яўляе сабою паверхню старажытнага падводнага вулкана, які вывяргаўся каля 11 тысяч гадоў таму. Гара Татафу ўзвышаецца на 666 м над узроўнем акіяну. Берагі абрывістыя.

Палінезійцы з’явіліся на Футуна не раней за сярэднявечча і часткова змяшаліся з меланезійскім насельніцтвам суседніх астравоў. У XIX стагоддзі яны прынялі пратэстантызм. Востравам кіруюць правадыры, улада якіх пераходзіць па спадчыне. Для захавання мясцовай арыгінальнай культуры яны абмяжоўваюць турызм.

Жыхары Футуна займаюцца пераважна земляробствам і рыбалоўствам, але больш важнае значэнне для эканомікі мае вытворчасць сувеніраў, якія потым прадаюць на востраве Тана.