Перайсці да зместу

Вануату

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вануату
бісл.: Ripablik blong Vanuatu
фр.: République du Vanuatu
англ.: Republic of Vanuatu
англ.: Vanuatu
бісл.: Vanuatu
фр.: Vanuatu
фр.: la République du Vanuatu[1]
Дэвіз: «Long God Yumi Stanap»
Гімн: «Yumi, Yumi, Yumi»
Дата незалежнасці 30 ліпеня 1980 (ад Францыі і Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы біслама, французская і англійская
Сталіца
Найбуйнейшыя гарады Порт-Віла
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Іолу Абіл
Шарлот Санвай
Тэрыторыя
 • Агулам 12 190 км² (161-я ў свеце)
Насельніцтва Вануату
 • Ацэнка 243 304[2] чал. (188-я)
 • Шчыльнасць 19,7 чал./км²
ВУП
 • разам (2008) 998 млн[3] дол. (181-е месца)
 • На душу насельніцтва 4 251[3] дол.
Валюта Вату
Інтэрнэт-дамен .vu
Код ISO VU
Код МАК VAN
Тэлефонны код +678
Часавыя паясы UTC+11 і Pacific/Efate[d][4]
Аўтамабільны рух справа[d][5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карта краіны.

Вануа́ту (бісл.: Vanuatu, фр.: Vanuatu, англ.: Vanuatu), Рэспу́бліка Вануа́ту (бісл.: Ripablik blong Vanuatu, фр.: République du Vanuatu, англ.: Republic of Vanuatu) — ціхаакіянская дзяржава ў Меланезіі. Мяжуе на поўначы з тэрытарыяльнымі водамі Саламонавых Астравоў, на захадзе з эканамічнай зонай Аўстраліі, на паўднёвым захадзе з тэрытарыяльнымі водамі Новай Каледоніі, на ўсходзе — з тэрытарыяльнымі водамі Фіджы. Працягласць прыбярэжнай паласы — 2528 км. Рэспубліка Вануату размешчана на 83 астравах архіпелага Новыя Гебрыды. Агульная плошча сушы — 12 190 км². Насельніцтва Вануату — 215446 чал. (2008). Сталіца — Порт-Віла. Вануату — сябра ААН, Садружнасці нацый, Франкафоніі, Паўднёваціхаакіянскай камісіі і Форума ціхаакіянскіх астравоў.

Гімн Yumi, Yumi, Yumi.

У склад дзяржавы ўваходзіць 12 значных астравоў, у т.л. Эспірыту-Санта (пл. 3,7 тыс. км²), Малекула (2 тыс. км²), Эраманга (1 тыс. км²), Эфатэ (0,9 тыс. км²), і каля 70 дробных. Рэльеф горны (вышыня да 1888 м); каля 60 вулканаў, у т.л. 10 дзеючых; ёсць каралавыя астравы, акаймаваныя рыфамі. Бываюць землетрасенні. Карысныя выкапні: марганцавая руда, алмазы, золата і серабро, сера. Клімат трапічны, з гарачым і дажджлівым сезонам (лістапад—красавік), цыклонамі. Сярэднямесячная тэмпература паветра 20—27 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 2310 мм. Пераважае расліннасць трапічных лясоў. Мора багатае рыбай.

Першым востравам, заўважаным еўрапейцамі, стаў Эспірыту-Санта, адкрыты іспанскім мараплаўцам Педра Фернандэсам Кіросам у 1606 годзе і прыняты за частку «невядомай Паўднёвай зямлі». У 1906 годзе астравы сталі кандамініумам Брытаніі і Францыі пад назвай «Новыя Гебрыды». 30 ліпеня 1980 г. астравы атрымалі незалежнасць пад назвай «Рэспубліка Вануату».

Дзяржаўны лад і палітыка

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Канстытуцыяй 1980, Вануату — парламенцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, абіраецца парламентам тэрмінам на 5 гадоў.

Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Нацыянальнаму сходу, які складаецца з 52 членаў і абіраецца насельніцтвам тэрмінам на 4 гады. Выбарчым правам надзелены ўсе грамадзяне, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца ўрадам на чале з прэм’ер-міністрам, які абіраецца парламентам з ліку дэпутатаў. Склад кабінета міністраў прызначаецца прэм’ер-міністрам таксама з членаў Нацыянальнага сходу.

Вышэйшая судовая ўлада — Вярхоўны суд. Яго старшыня прызначаецца прэзідэнтам краіны пасля кансультацыі з прэм’ер-міністрам і лідарам апазіцыі, а тры суддзі — па рэкамендацыі Юрыдычнай камісіі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

На працягу чатырох гадоў пасля падпісання канвенцыі 1906 г. аб стварэнні кандамініума на Новых Гебрыдах адсутнічала адміністрацыйнае дзяленне, а разгляд розных спраў з удзелам меланезійцаў ажыццяўляў не агульны суд, а Ваенна-марская камісія[6]. У 1911 г. былі зроблены першыя крокі па правядзенні адміністрацыйнай рэформы. У выніку ў 1912 г. на некаторых астравах Новых Гебрыдаў былі прызначаны прадстаўнікі рэзідэнт-камісараў (за выключэннем вострава Эфатэ), якія сачылі за працаўладкаваннем, разглядалі розныя скаргі ад насельніцтва. Брытанскія прадстаўнікі былі накіраваны на астравы Тана і Эспірыту-Санта, французскія — на астравы Малекула і Пентэкост[7]. У 1985 г. была праведзена чарговая адміністрацыйная рэформа, вынікам якой стала скасаванне чатырох акругаў і стварэнне адзінаццаці астраўных саветаў.

З 1994 г. Рэспубліка Вануату падзяляецца на 6 правінцый. Назвы правінцый утвораны з першых складоў або літар асноўных астравоў, якія ўваходзяць у склад правінцыі.

Правінцыя Назва на англійскай мове Плошча (км²) Насельніцтва (2000 год) Адміністрацыйны цэнтр
Малампа Malampa 2 779 36 100 Лакатора
Пенама Pénama 1 198 28 960 Лангана
Санма Sanma 4 248 32 340 Луганвіл
Тафеа Tafea 1 628 27 530 Ісангел
Торба Torba 882 7 870 Сола
Шэфа Shéfa 1 455 45 280 Порт-Віла
Усяго 12 190 178 080
  1. http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  2. 2009 Census Household Listing Counts (.PDF). Vanuatu National Statistics Office. 2009. Праверана January 6, 2010. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  3. а б Vanuatu(недаступная спасылка). International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  4. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/australasia
  5. https://www.toyota-gib.com/eng/vehicle-sales/lhd-rhd-guide.html
  6. Tufala Gavman. Reminisces from the Anglo-French Condominium of the New Hebrides / Brian J. Bresnihan, Keith Woodward, editors. — Suva, Fiji: Institute of Pacific Studies, University of the South Pacific, 2002. — Р. 26. — ISBN 982-02-0342-2
  7. Tufala Gavman. Reminisces from the Anglo-French Condominium of the New Hebrides / Brian J. Bresnihan, Keith Woodward, editors. — Suva, Fiji: Institute of Pacific Studies, University of the South Pacific, 2002. — Р. 27. — ISBN 982-02-0342-2
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Океания: Справочник. — М.: Наука. Главная редакция восточной литературы, 1982. — С. 154—172. — 381 с. — 15 000 экз. (руск.)

Дадатковыя публікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі на англійскай мове

[правіць | правіць зыходнік]