Філіпа Ілуміната
Філіпа Ілуміната | |
---|---|
італ.: Filippo Illuminato | |
| |
Род дзейнасці | ваенны, партызан |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1943 (13 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Філіпа Ілуміната (італ.: Filippo Illuminato; 21 жніўня 1930[1], Неапаль, Італія — 28 верасня 1943, Неапаль, Італія) — італьянскі хлопчык, які загінуў у атацы на нямецка-фашысцкія войскі падчас Чатырох дзён Неапаля .
Пасмяротна ўзнагароджаны вышэйшай вайсковай узнагародай Італіі — залатым медалём «За вайсковую доблесць».
Абставіны
[правіць | правіць зыходнік]3 верасня 1943 года Саюзнікі падпісалі з Каралеўствам Італія Касібільскае перамір’е . Пра гэта стала вядома 8 верасня, пасля чаго нацысцкая Германія атакавала Італію, свайго былога саюзніка па «Восі». 13 верасня нямецкі камендант Неапаля палкоўнік Вальтэр Шоль увёў каменданцкую гадзіну, а таксама прыгразіў жорсткай адплатай за любы напад. 26 верасня горад падняў паўстанне («Чатырох дзён Неапаля »), якое завяршылася 1 кастрычніка з уваходам у горад саюзных войскаў.
Філіпа Ілуміната паходзіў з беднай неапалітанскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковай школы ён быў наняты памочнікам механіка ў аўтамайстэрню[2].
У дні паўстання
[правіць | правіць зыходнік]У час паўстання хлопчык разносіў людзям ежу, ваду і боепрыпасы[3]. 28 верасня ён ў адзіночку атакаваў бранявік і быў забіты, паспеўшы кінуць дзве гранаты. У апісальнай частцы ўзнагароднага ліста гаворыцца[4]:
Трынаццацігадовы баец паўстання ў Неапалі супраць нямецкай акупацыі, у адзіночку і з найвялікшай адвагай, пакуль астатнія шукалі сховішча, атакаваў бранявік, які меў намер уехаць на Віа Рома з боку плошчы Трыеста і Трэнта . Кінуўшы ручную гранату, ён прасунуўся пад варожым агнём далей, кінуў другую і паў, изрешеченный кулямі. Такая найвышэйшая і высакародная адвага ставіць гэтага трынаццацігадовага хлопчыка ў адзін шэраг з героямі нацыі, яго варта з гонарам памятаць Неапалю і ўсёй Італіі.
Арыгінальны тэкст (італ.)
Combattente tredicenne nella insurrezione di Napoli contro l'invasione tedesca, solo e con sublime ardimento, mentre gli uomini fatti cercavano riparo, muoveva incontro ad un'autoblinda che dalla piazza Trieste e Trento stava per imboccare via Roma. Lanciata una prima bomba a mano, continuava ad avanzare sotto il fuoco nemico e lanciava ancora un'altra bomba prima di cadere crivellato di colpi. Suprema, nobile temerarietà che solleva il ragazzo tredicenne fra gli eroi della Patria e che viene additata con fierezza al ricordo di Napoli e dell’Italia tutta.
|
Філіпа Ілуміната з’яўляецца адным з чатырох юных удзельнікаў Супраціўлення , пасмяротна узнагароджаных пасля паўстання вышэйшай вайсковай узнагародай Італіі[5]. Яго імя носіць адна з вуліц Неапаля (італ.: Via Filippo Illuminato)[5] і сярэдняя школа ў камуне Муньяно-ды-Напалі (пасля аб’яднання са школай імя Луіджа Чирини — італ.: Scuola Secondaria «Illuminato-Cirino»)[6].
Зноскі
- ↑ Leonardi B.. Il labaro delle Medaglie d'oro al valor militare in Palazzo San Giacomo . Comune di Napoli. comune.napoli.it. Праверана 01.03.2021.
- ↑ Filippo Illuminato (італ.). Donne e Uomini della Resistenza. ANPI (25 Luglio 2010). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2019. Праверана 1.03.2021.
- ↑ Le Cronache di Civitas. — Edizioni Civitas, 1983. — Т. Volume 34, Issues 1-3. — С. 14.
- ↑ Illuminato Filippo (італ.). Presidente della Repubblica. quirinale.it. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2021. Праверана 1 сакавіка 2021.
- ↑ а б Storie di Napoli: Filippo Illuminato „Filippo Illuminato: chi era e perché a Napoli c'è una strada che lo ricorda“ (італ.). NapoliToday. napolitoday.it (29 gennaio 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2020. Праверана 1 сакавіка 2021.
- ↑ La storia della scuola (італ.)(недаступная спасылка). Scuola Media Statale "Illuminato-Cirino". illuminatocirino.edu.it. Праверана 1 сакавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Le medaglie d'oro Al Valor Militare. — Rome: Tipografia regionale, 1965. — Т. Volume Secondo Individuali (1942-1959). — С. 332. — 809 с.