Хаджы-Гірэй
Хаджы-Гірэй | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
крым. I Hacı Geray, ١ خاجى كراى | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | - | ||||||
Пераемнік | Нур-Даўлет | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 лістапада 1397 |
||||||
Смерць |
жнівень 1466 (68 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Гірэі | ||||||
Дзеці | Айдар[1][2], Нур-Даўлет[1] і Менглі-Гірэй I[1][3] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хаджы-Гірэй (крым. I Hacı Geray, ۱خاجى كراى; Melek Hacı Geray, ملک خاجى كراى; каля 1397, Ліда — 1466) — першы хан крымскі, заснавальнік незалежнай Крымскай дзяржавы і дынастыі Гірэяў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паводле адных даследчыкаў, нарадзіўся ў Лідзе, дзе яго сям'я часова жыла ў эміграцыі з-за міжусобіц у Крыме.
Каля 1428 г. выступіў як удзельнік барацьбы за ўладу ў Крыме. Сярод продкаў Хаджы-Гірэя (ардынскіх намеснікаў Крымскага ўлуса) ужо даўно выяўляліся тэндэнцыі да адасаблення Крыму ад Залатой Арды. Хаджы-Гірэй канчаткова рэалізаваў гэтыя імкненні, утварыўшы ў Крыме суверэнную крымска-татарскую дзяржаву — Крымскае ханства. У барацьбе за незалежнасць Крыму ад Арды Хаджы-Гірэй абапіраўся на падтрымку знатных крымскіх родаў і Вялікага Княства Літоўскага.
Спачатку перамогі чаргаваліся з паразамі: Хаджы-Гірэй дастаў уладу ў 1428, 1433, 1443 г., але з-за супраціву канкурэнтаў губляў яе. У 1449 г. нарэшце трывала зацвердзіўся на стальцы і кіраваў да канца свайго жыцця (1466) з кароткім перапынкам у 1456 г. У знешняй палітыцы нязменна трымаўся саюза з Польска-Літоўскай дзяржавай, разам з якою супрацьстаяў Залатой Ардзе.
Адной з найважных ініцыятыў Хаджы-Гірэя быў перанос дзяржаўнага цэнтра Крыму з Кырыма ў Кырк-Ер (цяпер Чуфут-Кале). Увёў новую дзяржаўную сімволіку: трохзубую тамгу («taraq tamğa»).
Памёр у 1466 г. Пахаваны ў паселішчы Салачык каля Кырк-Ера.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- сыны: Дэўлет'яр, Нур-Даўлет, Айдар, Уз-Тэмур, Менглі-Гірэй, Кутлук-Заман (Мелік-Эмін), Кільдыш і Ямгурчы.
Зноскі
- ↑ а б в Яз. Ази-Гирей // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 1. — С. 240.
- ↑ Яз. Айдаръ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 1. — С. 304.
- ↑ Н. В—ко Менгли-Гирей I // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIX. — С. 79.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гайворонский О (А. Е.). Созвездие Гераев Архівавана 18 сакавіка 2007.. Краткие биографии крымских ханов. — Симферополь: «Доля», 2003. — 108 с.