Троцкае княства
Троцкае княства | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае | ||
Статус | Княства | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Трокі | ||
Найбуйнейшыя гарады | Коўна, Гродна, Наваградак | ||
Дата ўтварэння | 1337 | ||
Дата скасавання | 1413 | ||
Кіраўнік | Кейстут, Скіргайла, Вітаўт | ||
Афіцыйныя мовы | старабеларуская, літоўская[крыніца?], польская[крыніца?] | ||
Плошча | 31 100 км² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тро́цкае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, якое існавала ў XIV — пачатку XV стагоддзя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці Вялікага князя літоўскага Гедзіміна, яго сыны — Альгерд і Кейстут дамовіліся падзяліць паміж сабой уладу ў Літве. Альгерд стаў Вялікім князем, кіраўніком Вільняй і Усходняй Аўкштотай. Кейстут атрымаў заходнія вобласці (сучасныя Заходняя Літва, Заходняя Беларусь і Падляшша), якія дзяліліся на Жамойць і іншыя землі, атрымаўшыя статус Троцкага княства са сталіцай у літоўскай крэпасці Трокі).
У 1382 годзе падчас грамадзянскай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў Кейстут, быўшы ўжо Вялікім князем, быў схоплены сваім пляменнікам Ягайлам і зняволены ў вязніцы[1] ў Крэўскім замку, дзе загінуў пры смутных акалічнасцях (верагодна, быў задушаны)[2]. Троцкім князем стаў Скіргайла — брат новага Вялікага князя Ягайлы. Сын Кейстута Вітаўт, жадаючы вярнуць бацькаўскія землі, распачаў другую грамадзянскую вайну. Барацьба скончылася складзеннем Востраўскага пагаднення, па якім Вітаўт атрымліваў Жамойць, Троцкае княства і станавіўся Вялікім князем літоўскім як васал караля польскага[3].
2 кастрычніка 1413 года па ўмовах Гарадзельскай уніі Княства ператваралася ў Троцкае ваяводства, якім з гэтага часу кіравалі ваяводы, прызначаныя Вялікім князем.
Тэрыторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыкладныя межы княства выглядалі наступным чынам: ад мяжы з Лівоніяй на поўначы да горада Кобрынін у Мазовіі на поўдні, і ад мяжы з Жамойцю і Польшчай на захадзе да віленскіх земляў на ўсходзе. У склад княства ўваходзілі такія гарады, як Коўна, Горадня, Наваградак.
Спіс князёў
[правіць | правіць зыходнік]# | Імя | Партрэт | Пачатак кіраванні | Канец кіравання |
---|---|---|---|---|
1 | ||||
2 | ||||
3 |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Koncius J. B. Vytautas the Great, Grand Duke of Lithuania. — Miami: Franklin Press, 1964. — pp. 21-23.
- ↑ ЭнцВКЛ2 2005.
- ↑ ЭнцВКЛ1 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грыцкевіч А. Востраўскае пагадненне // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 465. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Сагановіч Г. Ягайла // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 775—776. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Trakų kunigaikštystė. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija, T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 566 psl.
- Trakų kunigaikštystė. Tarybų Lietuvos enciklopedija, T. 4 (Simno-Žvorūnė). – Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988.