Хайдзі Клум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хайдзі Клум

Сапраўднае імя Хайдзі Сэмюэль
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1973(1973-06-01)[1][2] (50 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 176 см
Вага 54 кг
Грудзі 94 см
Стан 65 см
Сцёгны 98 см
Колер валасоў Светлыя
Вочы Карыя
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Сцяг ЗША ЗША
Муж Рык Піпіна
(1997—2002)
Сіл
(2005—2012; 4 дзяцей)
Афіцыйны сайт

Хайдзі Клум (ням.: Heidi Klum; нарадзілася 1 чэрвеня 1973, Бергіш-Гладбах) — нямецкая топ-мадэль, актрыса і тэлевядучая.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З канца 90-х гадоў Хайдзі Клум лічыцца адной з самых вядомых мадэляў у свеце. Яе кар'ера пачалася ў 1992 годзе, калі яна выйграла галоўны прыз у Late-Night-Show Томаса Готшалка. 19-гадовая школьніца спаборнічала супраць 25 000 канкурэнтак і ў якасці прыза падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам на 300 000 долараў. Пасля канчатка школы яна адмовілася ад вучобы на дызайнера адзежы ў Дзюсельдорфе і замест гэтага занялася сваёй кар'ерай. З 1993 года Клум жыве ў ЗША.

Сусветная вядомасць прыйшла да Хайдзі Клум у 1998 годзе, калі яе фота ў купальніку было надрукавана на вокладцы амерыканскага часопіса Sports Illustrated, чый тыраж дасягае ў ЗША 20 млн. Акрамя таго Клум стала адной з вядучых мадэляў кампаніі Victoria's Secret, адным з «анёлаў». Таксама вышлі папулярныя часопісы Vogue і Elle з фатаграфіяй Хайдзі на вокладцы. Аднак Клум ніколі не прыналежыла да групы мадэляў, якія выходзілі на подыумы падчас вялікіх паказаў у Парыжы, Мілане або Нью-Ёрку.

Зноскі

  1. Heidi Klum // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Heidi Klum // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]