Хацінь
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||
Хацінь[1] (укр.: Хотінь) — пасёлак гарадскога тыпу ў Сумскім раёне Сумскай вобласці Украіны за 20 км на поўнач ад Сум. Заснаваны казацкім палкоўнікам Герасімам Кандрацьевым.
Помнікі даўніны
[правіць | правіць зыходнік]- Хацінскі палац (канец XVIII — пачатак XIX ст.) — пабудаваны архітэктарам Джакама Кварэнгі ў стылі класіцызму. У палацы ў свой час бывалі асветнік Васіль Каразін, дзекабрыст Сяргей Валконскі, паэт Дзяніс Давыдаў. Доўгі час тут жыў і працаваў Мікалай Карамзін. На запрашэнне графа П. С. Строганава, ганаровага члена Акадэміі мастацтваў, тут бывалі мастакі Іван Крамской, Фёдар Васільеў і інш.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»