Перайсці да зместу

Хенна Юхансан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хенна Юхансан
Пол жанчына
Спецыялізацыя спартыўная барацьба[d]
Нарадзілася 1 мая 1991(1991-05-01) (33 гады)
Грамадзянства
Рост 164 см[1]
Вага 67 кг[1]

Хенна Катарына Юхансан шведск.: Henna Katarina Johansson, нар. 1 мая 1991) — шведская спартсменка, барэц вольнага стылю, чэмпіёнка Еўропы 2012 года, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2012 і 2016 гадоў. Удзельніца Еўрапейскіх гульняў 2015 года.

У 2009 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Літве, у катэгорыі да 63 кг, яна заваявала бронзавы медаль. Праз год, на чэмпіянаце свету ў Маскве, яна стала трэцяй і атрымала бронзу чэмпіянату свету.

У 2012 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Бялградзе яна стала чэмпіёнкай у вагавой катэгорыі да 67 кг. У гэтым жа годзе прымала ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане.

На летніх Алімпійскіх гульнях у Бразіліі яна выступіла ў вагавой катэгорыі да 63 кг. Саступіла ў чвэрцьфінале беларускай спартсменцы Марыі Мамашук.

У 2018 годзе ў Каспійску стала трэцяй у вагавой катэгорыі да 65 кг і заваявала бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы.

На перадалімпійскім чэмпіянаце свету ў Казахстане ў 2019 года ў вагавой катэгорыі да 62 кг, Хенна заваявала бронзавы медаль паўтарыўшы свой поспех на сусветных чэмпіянатах.

Зноскі