Перайсці да зместу

Храм Гефеста (Афіны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Храм Гефеста
37°58′32″ пн. ш. 23°43′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Грэцыя
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Дарычны ордар і Архітэктура Старажытнай Грэцыі[d]
Дата заснавання V стагоддзе да н.э.[1]
Матэрыял пентэлійскі мармур[d] і Пароскі мармур
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Храм Гефеста ці Гефестэён (грэч. Ναός του Ηφαίστου και της Αθηνάς Εργάνης) у Афінах гэта найбольш захаваны грэчаскі антычны храм. Гэта храм дарычнага ордара, размешчаны на паўночна-заходнім боку Афінскай Агары. Будаваўся ў перыяд 449—415 гадоў да н.э. і быў прысвечаны богу Гефесту. Архітэктар невядомы, але гэта той жа дойлід, які пабудаваў храм на мысе Суніён і храм Арэса на Агары. З VII стагоддзя і да 1834 года служыў як праваслаўная царква Святога Георгія (грэч. Ἀγιος Γεώργιος Ακαμάτης), затым быў абвешчаны нацыянальным помнікам. Пасля здабыцця Грэцыяй незалежнасці ў храме размяшчаўся Нацыянальны Археалагічны Музей.

Зноскі

  1. http://odysseus.culture.gr/h/2/gh251.jsp?obj_id=6621 Праверана 16 верасня 2020.