Нацыянальны тэатр Грэцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальны тэатр Грэцыі
Athens National Theatre front.jpg
Заснаваны

1800 год

Будынак тэатра
Месцазнаходжанне

вул. Святога Канстанціна

Спасылкі

n-t.gr

Нацыянальны тэатр Грэцыі — быў заснаваны ў 1880 годзе, у сталіцы краіны Афінах як некамерцыйная ўстанова з мэтай падтрымкі інтэлектуальнай культуры і захавання нацыянальнай самабытнасці.

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

На сучасным этапе нацыянальны тэатр Грэцыі мае на мэце:

  • даследаванне, выкладанне і распаўсюджанне ў Грэцыі і за яе межамі старажытнагрэчаскай драмы;
  • пастаноўка і сучасная інтэрпрэтацыя грэчаскай класікі;
  • стварэнне мэтавых пастановак, разлічаных на моледзевую і дзіцячую аўдыторыю;
  • тэатральная адукацыя на базе тэатральнага вучылішча;
  • развіццё міжнацыянальнага абмену і супрацоўніцтва, асабліва з тымі краінамі Еўропы, дзе пражываюць этнічныя грэкі;
  • стварэнне мэт і стымулаў для развіцця творчага патэнцыяла краіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фінансавую падтрымку для развіцця тэатра далі Яўстрацій Раліс і кароль Грэцыі Георг I, адсюль паходзіць яго першая назва — Каралеўскі тэатр. Уластна будаўніцтва пачалось у 1881 годзе на ўчастке зямлі, які належаў камерсанту Мікалаю Тону, па вуліцы Святога Канстанціна. Аўтарам праекта быў Эрнст Зілер, вядомы таксама па праекту стадыёна Панацінаікас, Нацыянальнай бібліятэкі Грэцыі, Прэзідэнтскага палаца і іншых вядомых збудаванняў Афін.

Будаўніцтва працягвалась з перапынкамі каля 20 гадоў. У 1990 г. кіраўніком тэатра быў прызначаны Ангелас Влахас, мастацкім кіраўніком — Фама Іканому. 7 лістапада 1901 г. на базе тэатра пачала дзейнічаць Тэатральная школа, у якой разам з Іканому выкладаў Арыстоцель Куртыдзіс, а 24 лістапада адбылось афіцыйнае адкрыццё тэатра з дзьвух п'ес грэчаскіх драматургаў: «Смерць Перыкла» Дзімітрыса Верардакіса і «Патрэбны слугі» Харлама Анінаса.

Тэатр і вуліца Св. Канстанціна, Афіны

З цягам часу тэатр набыў папулярнасць не толькі сярод забяспечаных афінян, але і сярод прадстаўнікоў сярэдніх слаёў. Яго рэпертуар налічваў некалькі дзясяткаў твораў. 30 снежня 1903 года Йоргас Сацірыядзіс павінен быў ставіць «Арэстэю» Эсхіла ў празаічным перакладзе. У працэсе пастаноўкі ўзнік лінгвістычны канфлікт. Група студэнтаў Інстытута філасофіі, якіх падстракаў прафесар Йоргас Містрыёціс, выйшлі з маршам на вуліцу Св. Канстанціна, каб спыніць дзею. Гэты дзень вядомы ў навёйшай гісторыі Грэцыі як Арэстэіка, у выніку сутыкнення адзін чалавек загінуў і больш за дзесяць былі паранены.

У 1908 г. Каралеўскі тэатр абвясціў, што спыняе сваю дзейнасць на нявызначаны тэрмін, хаця і працягваў гастраляваць па краінам Еўропы. 30 мая 1930 г. спецыяльнай Пастановай Грэчаскага парламента і пры садзейнічанні міністра адукацыі і рэлігіі Георгіаса Папандрэу быў створаны Нацыянальны тэатр Грэцыі. Дырэктарам Грэцыі быў прызначаны Іааніс Грыпарыс, мастацкім кіраўніком — Фотас Паліціс.

19 сакавіка 1932 г. адбылось адкрыццё Нацыянальнага тэатра Грэцыі. Першай пастноўкай быў «Агамемнан» Эсхіла 3 кастрычніка 1938 г. тэатра паказаў першую пастаноўку на адкрытым паветры ў Эпідаўры — «Электру» Сафокла. З 1938 года танцорам у тэатры працаваў Яніс Рыцас, больш вядомы як выдатны навагрэчаскі паэт 20 стагоддзя і рэвалюцыянер. 5 сакавіка 1939 г. была заснавана Нацыянальная опера, як частка Нацыянальнага тэатра Грэцыі, у тым жа годзе тэатр упершыню ставіць шэкспіраўскія творы — «Атэла» і «Гамлет».

У 1956 годзе створаны так званы Другі Нацыянальны тэатр Грэцыі для пастановак твораў новых грэчаскіх драматургаў. У 1971 годзе створана мабільная трупа тэатра, якая магла б гастраляваць па правінцыям краіны. У 1980 г. з пастаноўкай «Сіняй птушкі» Метэрлінка адбылось адкрыццё Дзіцячага тэатра. У 1984г. на сцэне нацыянальнага тэатра Грэцыі паставіў «Месяц у вёсцы» Івана Туренева лаўрэат Канскага кінафестываля за лепшую рэжысуру (1955) Жуль Дасэн.

У канцы 90-ых гадоў тэатр значна пашырыў кола сваёй дзейнасці. У 2000 годзе была адкрыта Летняя акадэмія тэатра ў Эпіры, а ў 2002 г. тэатр далучыўся да Еўрапейскай канвенцыі тэатраў, якая цяпер аб'ядноўвае тэатры 23 еўрапейскіх краін.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. тасама[правіць | правіць зыходнік]