Нацыянальны археалагічны музей (Афіны)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нацыянальны археалагічны музей
Εθνικό Αρχαιολογικό Μουσείο
National Archaeological Museum Athens 09.jpg
Заснаваны 1829
Адкрыты 1893[1]
Месцазнаходжанне Сцяг Грэцыі Грэцыя: Афіны, вул. Патысіян, 44
Наведвальнікі
Адрас 28is Oktovriou (Patission) 44
Дырэктар Maria Lagogianni-Georgakarakos[d][5][6]
namuseum.gr(грэч.) (англ.) 
Commons-logo.svg Нацыянальны археалагічны музей на Вікісховішчы

Нацыянальны археалагічны музей у Афінах (грэч.: Εθνικό Αρχαιολογικό Μουσείο) — найбуйнейшы музей Грэцыі. Яго пастаянная экспазіцыя налічвае звыш 20 тысяч экспанатаў розных эпох[7], прычым калекцыі керамікі і скульптур лічацца аднымі з самых багатых у свеце. Размешчаны музей у цэнтры Афін на вуліцы Патысіян, 44.

Гісторыя музея[правіць | правіць зыходнік]

Першы археалагічны музей Грэцыі быў заснаваны ў 1829 годзе на востраве Эгіна па ініцыятыве першага прэзідэнта незалежнай Грэцыі Іааніса Кападыстрыі. Пасля таго, як у 1833 годзе сталіца Грэцыі была перанесена ў Афіны з Нафпліяна, было прынята рашэнне пабудаваць у горадзе новы археалагічны музей. Будаўніцтва па праекце архітэктараў Панагіса Калкаса, Людвіга Лангэ і Эрнста Цылера пачалося ў 1866 годзе.

Размяшчэнне экспанатаў пачалося задоўга да заканчэння работ у 1874 годзе, калі было завершана толькі заходняе крыло. Будаўнічыя працы, якія скончыліся толькі 1889 годзе, вяліся на ўчастку зямлі, перададзенай у дар гораду Элені Тасіцай. Фінансавую падтрымку аказалі ўрад краіны, Археалагічнае таварыства Грэцыі і Нікалас Вернардакіс, экспатрыянт з  Санкт-Пецярбурга.

У 1887 годзе дырэктарам музея прызначаны грэчаскі археолаг Валерыяс Стаіс, адкрывальнік Антыкітэрскага механізму. Пасля яго смерці ў 1926 годзе музей ўзначаліў грэчаскі археолаг Канстанцінас Куруніётыс, які адкрыў старажытныя гарады Эрэтрыю і Пілас. У 1932—1939 гадах да будынка было дабудавана ўсходняе крыло ў два паверхі.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ўсе экспанаты былі перамешчаныя ў сховішчы самога музея і банка Грэцыі, а таксама ў прыродныя пячоры. Пасля заканчэння вайны ўнутраная прастора музея была перапланіравана. У 1999 годзе ў выніку землетрасення будынак быў сур'ёзна пашкоджаны, пасля чаго музей закрылі на рэканструкцыю. Адкрыццё адбылося напярэдадні Алімпіяды ў чэрвені 2004 года.

У 2010 годзе ў археалагічным музеі ўпершыню выстаўлены скульптурны партрэт Мыртыды — 11-гадовай дзяўчынкі, якая жыла ў Афінах у часы Перыкла і памерла ў канцы Пелапанескай вайны падчас аблогі горада спартанцамі, якая справакавала голад і эпідэмію брушнога тыфу[8].

Пастаянная экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Дагістарычная эпоха[правіць | правіць зыходнік]

Калекцыя складаецца з знаходкі з неалітычных паселішчаў Фесаліі і іншых рэгіёнаў — посуд, статуэткі, упрыгожванні, прылады і зброя, выкананыя з гліны, каменя і косці. Знаходкі датуюцца 6800 — 3300 гадамі да н.э. Таксама прадстаўлены прадметы ранняга і сярэдняга бронзавага веку (адпаведна 3200 — 1900 года да н.э. і 1900—1600 да н.э.). Калекцыя знаходзіцца на першым паверсе музея ў зале № 5. Найбольш значныя экспанаты:

Мікенская культура[правіць | правіць зыходнік]

Фрэска з Акратыры

Калекцыя складаецца з прадметаў позняга бронзавага веку, выяўленых пры раскопках пахаванняў і паселішчаў у Мікенах, Месеніі, Лаконіі, Атыцы і іншых рэгіёнах. Знаходкі датуюцца 1600—1100 гадамі да н.э. Калекцыя знаходзіцца на першым паверсе музея ў залах № 3 і № 4. Найбольш значныя экспанаты:

  • Прадметы, выяўленыя Шліманам у пахаваннях пры раскопках Мікен — багата ўпрыгожаная бронзавая зброя, упрыгожванні, керамічны посуд і залатая пахавальная маска, якая належала, як лічылася раней, цару Агамемнану
  • Артэфакты з раскопак Мікен, Тырынфа і Піласа, у тым ліку каменныя пячаткі і насценныя роспісы, на якіх намаляваны сцэны палявання і працэсіі калясніц
  • Пахавальныя дары з толасавых грабніц у Аргалідзе, Месеніі і Лаконіі — залатыя ўпрыгожванні, посуд (у прыватнасці дзве залатыя чашы з Вафіа), бронзавая зброя, гліняныя пасудзіны і статуэткі
  • Знаходкі з грабніц Атыкі, Фесаліі, астравоў Скопелас і Кіферы — пахавальныя дары з золата, керамікі, слановай косці і шкляной пасты

Кікладская культура[правіць | правіць зыходнік]

Статуя імператара Актавіяна

Калекцыя складаецца з прадметаў, выяўленых пры раскопках на астравах архіпелага Кіклады. Знаходкі адносяцца да бронзаваму веку і датуюцца 3 — 2 тысячагоддзямі да н.э. Знаходзіцца на першым паверсе музея ў зале № 6. Найбольш значныя экспанаты:

  • Знаходкі з пахаванняў і паселішчаў ранняга бронзавага веку з астравоў Наксас, Аморгас, Парас, Сірас і Сіфнас — мармуровыя і керамічныя пасудзіны, ідалы ў форме скрыпкі, упрыгожванні (у тым ліку сярэбраная дыядэма з некропаля Халандрыяні) і прылады працы, выкананыя з каменя, бронзы і косці
  • Мармуровыя статуэткі, характэрныя для культуры Кікладаў
  • Знаходкі з раскопак старажытнага паселішча Філакопі на востраве Мілас, у тым ліку гліняны посуд і насценныя роспісы позняга бронзавага веку

Сантарыні[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф з Пірэя

Калекцыя складаецца з прадметаў, выяўленых пры археалагічных раскопках на астравах Сантарыні, у прыватнасці пры раскопках старажытнага горада Акратыры на востраве Тэра, разбуранага падчас вывяржэння вулкана ў XIV стагоддзі да н.э. Знаходзіцца на другім паверсе музея ў зале № 48. Найбольш значныя экспанаты:

  • Насценныя фрэскі, у тым ліку так званыя «Вясна», «Дзеці, якія баксуюць», «Антылопы» і «Жанчыны, якія збіраюць шафран»
  • Гліняны паліхромны посуд з расліннымі і марскімі размаляванымі матывамі
  • Керамічныя, бронзавыя і каменныя пасудзіны з выявамі львоў, дэльфінаў і іншых жывёл, у тым ліку распісаныя крыцкім іерагліфічным пісьмом А

Скульптура[правіць | правіць зыходнік]

У калекцыі прадстаўлены адзіночныя статуі, скульптурныя групы, саркафагі, бюсты і алтары, выяўленыя на тэрыторыі Грэцыі. Скульптуры адносяцца да розных гістарычных эпох і расстаўлены ў храналагічным парадку. Калекцыя знаходзіцца на першым паверсе музея ў залах з № 7 па № 34 (сумарная плошча 4 тысячы кв м). Найбольш значныя экспанаты:

Кераміка[правіць | правіць зыходнік]

Калекцыя з'яўляецца адной з найбуйнейшых у свеце, ахопліваючы перыяд з XI стагоддзя да н.э. па раманскую эпоху. Знаходзіцца на другім паверсе ў залах з № 49 па № 56. Найбольш значныя экспанаты:

  • Атычная кераміка з геаметрычным арнаментам, у тым ліку дзве дыпілонскія пахавальныя амфары з выявай пахавальнага шэсця
  • Узоры керамікі з майстэрняў Ахаі, Беотыі, Аргаліды, Лаконіі і Фесаліі
  • Кераміка ў раннім чорнафігурным стылі з Атыкі, Карынфа і Эгейскіх астравоў, найбольш выдатны экспанат — амфара з выявай кентаўра Неса
  • Культавая кераміка са свяцілішчаў, такіх як храм Геры ў Аргасе, храм Геры ў Перахоры і храм Артэміды Ортыі ў Спарце
  • Чорнафігурная атычная кераміка эпохі архаікі
  • Чырвонафігурная атычная кераміка эпохі класікі
  • Атычныя рытуальныя лекіфы V стагоддзя да н.э. з роспісам па белым фоне
  • Посуд у керцкім стылі, названага ў гонар крымскага горада Керч, на месцы якога ў часы антычнасці стаяў горад Пантыкапей

Бронзавыя вырабы[правіць | правіць зыходнік]

Калекцыя з'яўляецца адной з найбагацейшых у свеце, у ёй прадстаўлены не толькі статуі, але і іншыя вырабы з бронзы — зброя, упрыгожванні, посуд, прылады працы, культавыя і пахавальныя рэчы. Знаходзіцца на першым паверсе ў залах з № 36 па № 39. Найбольш значныя экспанаты:

Старажытнасці Егіпта і Блізкага Усходу[правіць | правіць зыходнік]

Калекцыя складаецца пераважна з аб'ектаў, перададзеных у дар музею грэчаскімі экспатрыянтамі з Егіпта і ахоплівае перыяд з V тысячагоддзяда н.э. да IV стагоддзя н.э. Знаходзіцца на першым паверсе ў залах № 40 і № 41. Экспанаты:

  • Каменныя прылады працы, зброя, посуд дадынастычнага Егіпта
  • Каменныя статуі фараонаў і свяшчэнных жывёл раннедынастычнага перыяду
  • Пахавальныя статуі Старажытнага царства
  • Вотыўныя статуі, пахавальныя стэлы, драўляныя фігуркі і мадэлі караблёў Сярэдняга царства
  • Статуі (у прыватнасці статуя Рамсеса II), алебастравы посуд, саркафагі, пахавальныя стэлы, муміі жывёл Новага царства
  • Саркафагі, муміі, тры пахавальных выявы (так званыя фаюмскія партрэты) і статуя Ісіды эпохі Пталамеяў

Збор Элені Стафату[правіць | правіць зыходнік]

Гэта калекцыя, перададзеная Элені Стафату ў дар музею ў 1957 годзе, складаецца з каля 970 прадметаў грэчаскага мастацтва і ахоплівае перыяд з дагістарычных часоў да XVIII стагоддзя н.э. Выстаўлена на першым паверсе ў зале № 42. У склад калекцыі ўваходзяць сярэбраныя і залатыя ўпрыгожванні, гліняныя і сярэбраныя пасудзіны, статуі, мініяцюры з бронзы, гліны, косці і шкла. Найбольш значныя экспанаты:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]