Перайсці да зместу

Хрысціянскі камунізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Серп і молат як сімвал хрысціянскага камунізму: молат стылізаваны пад лацінскі крыж

Хрысціянскі камунізм — палітычная і тэалагічная тэорыя, згодна з якой асновы камунізму прадстаўляў яшчэ Ісус Хрыстос.

Хрысціянскі камунізм можа лічыць радыкальным напрамкам хрысціянскага сацыялізму: хрысціянскія камуністы могуць не згаджацца з многімі палажэннямі марксізму, у тым ліку і з антырэлігійнай кропкай гледжання многіх марксістаў, аднак пры гэтым яны падтрымліваюць эканамічныя і экзістэнцыяльныя аспекты марксісцкай тэорыі (у тым ліку і тэорыю аб эксплуатацыі працоўнага класа капіталістамі, выманні дадатковага кошту ў форме прыбытку і выкарыстанні наёмнай працы як інструмента для чалавечага адчужэння, што ў сукупнасці спрыяе ўзмацненню свавольства ўладаў). Хрысціянскі камунізм выступае за барацьбу супраць капіталізму, прагнасці, эгаізму і сляпых амбіцый, заклікаючы чалавецтва вярнуцца да такіх каштоўнасцей, як міласэрнасць, дабрыня і справядлівасць[1].

Хрысціянскія камуністы часта цытуюць Дзеі апосталаў, часткі 2 і 4 як доказ таго, што першыя хрысціяне жылі ў камуністычным грамадстве[2]. Так, аб роўнасці народаў кажуць наступныя вершы Дзеянні 2:7-11: «У мноства што ўверавалі, было адно сэрца і адна душа; і ніхто нічога з маёнтка свайго не называў сваім, а ўсё ў іх было супольнае».

Вядомыя дзеячы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Каміла Торэс Рэстрэпа — калумбійскі рымска-каталіцкі святар, які першым спрабаваў аб’яднаць прыхільнікаў рымска-каталіцкай царквы і рэвалюцыянераў-камуністаў. Ён быў адным з ключавых дзеячаў хрысціянскага руху тэалогіі вызвалення, якое ўрад ЗША і Ватыкан расцэньвалі як камуністычнае.
  • Томас Джозэф Хэджэрты — амерыканскі каталіцкі святар з Нью-Мексіка, адзін з заснавальнікаў і членаў індустрыяльных рабочых свету. Хэджэрты лічыцца аўтарам Маніфеста Індустрыяльнага саюза. Ён стаў марксістам да 1892 годзе і натхняўся ідэямі анарха-сіндыкалізму. Хэджэрты быў пазбаўлены царкоўнага сану пасля таго, як заступіўся за бунтуючых шахцёраў Каларада ў 1903 годзе.
  • Эрнст Блох — нямецкі філосаф-марксіст, даследчык атэізму і хрысціянства. Блох не спавядаў хрысціянства, але быў адным з першых, хто праводзіў паралелі паміж хрысціянскім камунізмам і класічным ленінізмам. Адна з найбуйнейшых работ Блоха «Прынцып надзеі» змяшчае такія сцвярджэнні, як «дзе Ленін, там і Ерусалім» і «бальшавіцкая рэалізацыя камунізму — частка векавой барацьбы за Бога».
  • Даян Друфенброк — манашка ордэна францысканцаў, член Сацыялістычнай партыі ЗША; кандыдат на пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША ў 1980 годзе. Працавала выкладчыцай у Мілуокі.

Прыхільнікамі хрысціянскага камунізму выкарыстоўваюцца наступныя сімвалы:

  • Серп, молат і крыж — стылізаваныя серп і молат. На молат спецыяльна можа накладвацца лацінскі крыж альбо ж выкарыстоўвацца замест самога молата.
  • Чырвоны іхтыс — іхтыс (стылізаваная выява рыбы) на чырвоным сцягу.
  • Чырвоная хрызма — хрызма (стылізаваная выява літар Х і Р) на чырвоным сцягу.

Зноскі

  1. Crises In European History Socialist Labor Party claims that the early Christian Church practiced «pure communism», pages 23-25, pdf
  2. Miranda, Jose P. (2004), Communism in the Bible, Wipf and Stock Publishers, Eugene Oregon . ISBN 1-59244-468-7