Хэ Чжэньлян
Хэ Чжэньлян | |
---|---|
Нараджэнне |
29 снежня 1929 |
Смерць |
4 студзеня 2015 (85 гадоў) |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Хэ Чжэньлян (кіт. трад. 何振梁, піньінь Hé Zhènliáng; 29 снежня 1929 — 4 студзеня 2015) — кітайскі спартыўны дзеяч, ганаровы старшыня Алімпійскага камітэта Кітая[1], ганаровы старшыня камісіі па культуры і алімпійскай адукацыі МАК[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 снежня 1929 года ў павеце Усі правінцыі Цзянсу Кітайскай рэспублікі; яго сям’я паходзіла з правінцыі Чжэцзян.
У 1950 годзе атрымаў ступень бакалаўра на факультэце электратэхнікі ва Універсітэце Аўрора ў Шанхаі.
У 1953 годзе ажаніўся з Лян Ліцзюань. Пасля ў іх нарадзіліся сын Хэ Ян і дачка Хэ Чжэнь.
У 1954 годзе ўступіў у Камуністычную партыю.
У 1964 годзе стаў намеснікам генеральнага сакратара Кітайскай асацыяцыі гімнастыкі.
У 1980 годзе атрымаў медаль Нацыянальнай спартыўнай пашаны Кітая.
У 1981 годзе быў абраны ў Міжнародны алімпійскі камітэт[3].
У 1982 годзе стаў генеральным сакратаром Алімпійскага камітэта Кітая , з 1986 — намеснікам старшыні, і з 1989 па 1994-старшынёй. Пасля гэтага — ганаровым старшынёй[4].
У 1985 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара Дзяржаўнай камісіі па спорце, а таксама абраны ў выканкам МАК[3].
З 1989 па 1993 год — віцэ-прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта[4].
З 1995 па 1999 год — старшыня камісіі па культуры МАК, затым па 2009 год — старшыня ўжо аб’яднанай камісіі па культуры і алімпійскай адукацыі, з 2009 — яе ж ганаровы старшыня.[5]
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікі крыж Ордэна грамадзянскіх заслуг (Іспанія, 1992)
- Камандор ордэна Святога Карла (Манака, 1993)
- Алімпійскі ордэн (2009)[5]
Зноскі
- ↑ Chinese Olympic Committee. (англ.)
- ↑ The Commission for Culture and Olympic Education. (англ.)
- ↑ а б 何振梁 (кіт.)
- ↑ а б He Zhenliang: China’s Mr. Olympics (англ.)
- ↑ а б Mr Zhenliang HE. (англ.)
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ва Усі
- Памерлі 4 студзеня
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Пекіне
- Члены Камуністычнай партыі Кітая
- Члены МАК
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг (Іспанія)
- Кавалеры Алімпійскага ордэна
- Асобы
- Палітыкі Кітая
- Палітыкі XXI стагоддзя
- Палітыкі XX стагоддзя