Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (Малая Бераставіца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага
53°17′28″ пн. ш. 23°55′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Малая Бераставіца
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Бераставіцкае
Дата пабудовы 1866 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Малая Бераставіца Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1866 годзе з цэглы і бутавага каменю па тыпавому праекту № 2 на 300 чалавек[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: званіца, бабінец, малітоўная зала, паўкруглая апсіда. У сілуэце дамінуе трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай на шыі ў завяршэнні. У 1864 г. для званіцы з мясцовага касцёла быў канфіскаваны шасціпудовы звон, які быў у свой час ахвяраваны ранейшай царкве, аб чым сведчыць славянскі надпіс на ім «Благоверная раба Божия Улита Иванова Саковая к церкви Св. Дмитрия Мало-Берестовицкой. Афон лето 1579 г.»[2].

Цыбулепадобная галоўка на гранёным барабане ўзведзена над чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму. Архітэктурны эфект дасягаецца спалучэннем атынкаваных элементаў дэкору (руставаныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, кілепадобныя франтоны, вуглавыя лапаткі) на паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

Абразы «Маці Божая з дзіцем» (18 ст., шата), «Маці Божая з дзіцем» (1707, сярэбраная шата).

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 1557, арк. 61.
  2. НГАБ у г. Гродна, ф.97, воп. 1, спр. 53, арк. 1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]